Усяго патроху1313

Блогерка Ася Паплаўская сышла ў манастыр?

Блогерка Ася Паплаўская вядзе сайт, на якім, апроч іншага, піша агляды прыгожых касцёлаў Беларусі. Але апошнім часам у яе сацыяльных сетках стала з’яўляцца шмат фота з манахінямі і разважанняў пра веру.

«Усе дарогі вядуць да Бога. І чым ваш шлях больш пакручасты і ўхабісты, чым больш вы пакутавалі і чым у большай цемры жылі, тым больш яркім будзе для вас Яго святло.

«Як шкада, Божа, што я так доўга — 15 год — жыла без Цябе», — гаварыла я раней.

«Якое шчасце, што я прыйшла менавіта такі — цяжкі і цёмны — шлях. Каб зараз бачыць усю тваю прыгажосць і міласэрнасць», — упэўнена я зараз», — піша блогерка ў адным са сваіх пастоў.

«Наша Ніва» спытала ў блогеркі: няўжо яна сышла ў манастыр?

— Магчыма. Магчыма, раздумваю пра гэта ці пайшла, — адказала Ася Паплаўская.

«НН»: Чаму? Што вас падштурхнула?

— Ведаце, я б не хацела пра гэта гутарыць з журналістамі, гэта вельмі інтымная, асабістая справа. Я берагу свой спакой і сваё прыватнае жыццё.

View this post on Instagram

Цізер

A post shared by ▪️Ася▪️ (@asiapaplauskaja) on

Між іншым на старонцы блогеркі стаіць абрэвіятура SJE — Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Еўхарыстыі (гэта назва жаночай каталіцкай манаскай супольнасці).

А ў інстаграме мінскага касцёла Святога Роха напісана, што Ася, якая вяла сацсеткі касцёла, больш не зможа гэтым займацца, бо яе «чакае новае жыццё».

View this post on Instagram

У нашай парафіі перамены... Сёння ў нашым касцёле адбылася апошняя святая Імша для людзей, якіх вы бачыце не здымку - сястры Анны OP і Асі Паплаўскай. Сястра Анна на працягу пяці гадоў вяла ў дзяцей і дарослых катэхетычныя заняткі, упрыгожвала касцёл да ўрачыстасцяў, а Ася вяла старонку касцёла ў Інстаграм і ў многім дапамагала сястры Анне пры касцёле... . Сёння падчас парафіяльных абвестак ксёндз пробашч Юрый Санько абвесціў, што сястра Анна выязджае служыць у іншы дом у Баранавічах (вось каму пашанцавала!), а Асю чакае новае жыццё Інстаграм наш будзе весці нехта іншы. . "Не забывайце, што гэта ваша родная парафія і мы заўсёды чакаем вас!" - сказаў ксёндз Юрый. Не развітваемся, але жадаем Божага бласлаўлення дзяўчатам!

A post shared by Касцёл святога Роха ❤️ (@sv.roch) on

Каментары13

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць