Усяго патроху33

life:) пашырыў пакрыццё 4G-сеткі ў 32 населеных пунктах 

life:) працягвае пашыраць сетку 4G: аператар запусціў 176 новых базавых станцый у 32 населеных пунктах Беларусі. Сувязь чацвёртага пакалення ўпершыню стала даступная абанентам life:) у аграгарадку Новы Двор Мінскага раёна і вёсцы Слабада Петрыкаўскага раёна.

Новыя базавыя станцыі з'явіліся ў Мінскім, Гродзенскім, Віцебскім, Гомельскім, Аршанскім, Полацкім, Наваполацкім, Салігорскім, Барысаўскім, Уздзенскім, Талачынскім, Бешанковіцкім, Слуцкім, Дубровенскім і Пастаўскім раёнах.

Значна павялічана колькасць базавых станцый 4G у Жодзіне, Барысаве, Полацку і ​​Наваполацку. Па адной базавай станцыі дадаткова атрымалі Салігорск, Маладзечна, Дзяржынск, Стоўбцы, Калодзішчы, Тарасава, Мар'іна Горка, Глыбокае, Нясвіж, Слуцк, Баравая (Мінскі раён), Старыя Дарогі, Гарадок, Балбасава (Аршанскі раён), Слабада.

Усе лакацыі для новых базавых станцый былі абраныя зыходзячы з загружанасці і патрэбаў абанентаў. Іх запуск павялічвае якасць і хуткасць перадачы дадзеных і дазваляе абанентам карыстацца мабільным інтэрнэтам на больш камфортных хуткасцях.

— Доля карыстальнікаў 4G сярод абанентаў life:) расце з кожным днём і сёння складае больш за 60%. Таму мы ўвесь час пашыраем сетку і гатовыя да нарастаючых нагрузак. Ужо ў найбліжэйшы час у нашай сетцы стануць даступныя новыя базавыя станцыі 4G у населеных пунктах краіны. Развіццё 4G-сеткі не толькі ў буйных гарадах, але і ў рэгіёнах — гэта наступны крок для забеспячэння максімальнага камфорту нашых абанентаў на тэрыторыі ўсёй Беларусі, — пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара life:) па мабільнай сетцы Ігар Сасонкін.

Праект па развіцці 4G-сеткі life:) праводзіць у партнёрстве з інфраструктурным аператарам BeCloud. Сёння ў life:) 1708 базавых станцый стандарту 4G па ўсёй Беларусі. Па выніках жніўня 2019 года ў сярэднім абаненту life:) дастаткова каля 6ГБ мабільнага трафіку ў месяц. Больш за ўсё выкарыстоўваюць мабільны інтэрнэт абаненты Мінскага і Гомельскага рэгіёнаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар з Гродна схлусіў, што ён удзельнік вайны. Але расчуленая расіянка ўжо перавяла яму $27004

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната2

Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі2

На Случчыне нашэсце смаўжоў12

У Туле здзейснены замах на кіраўніка кампаніі-распрацоўшчыка БПЛА2

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць