Грамадства1616

Што стала з першай настаўніцай Колі Лукашэнкі. Гісторыя Марыі Багамолавай

Марыя Багамолава (справа) падчас уборкі кавуноў з Аляксандрам Лукашэнкам, 29 жніўня 2019-га. Фота: БелТА

18 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заступіўся за звольненую пасьля скандалу ў гомельскай школе № 15 настаўніцу. Радыё Свабода паспрабавала даведацца пра лёс першай настаўніцы малодшага сына кіраўніка краіны Мікалая Лукашэнкі.

У канцы жніўня 2019 году агенцтва БелТА апублікавала фотарэпартаж з прысядзібнага ўчастку Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах. Кіраўнік краіны зьбіраў ураджай. Гэтым разам — кавуноў.

Рабіў ён гэта не адзін і ня з групай набліжаных чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. Побач з кіраўніком краіны ўсьміхаліся і зьбіралі сьпелыя кавуны маладыя дзяўчаты. Частку зь іх карыстальнікі сацсетак і журналісты ідэнтыфікавалі амаль адразу: прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант, супрацоўніца службы дыпляматычнага пратаколу Дар’я Шманай, гімнастка Ксенія Санковіч, акторка Купалаўскага тэатру Марта Голубева, удзельніца конкурсу прыгажосьці «Міс Вясна 2017» Дар’я Краўчук, студэнтка факультэту міжнародных адносін БДУ Ганна Іванова.

Кавуновы батальён Лукашэнкі: хто гэтыя дзяўчаты? ФОТЫ

Яшчэ пра адну дзяўчыну, якая трапіла ў фотарэпартаж БелТА з прэзыдэнцкага гароду, СМІ вядомае толькі імя — Марыя Багамолава. Амаль усе спробы знайсьці больш інфармацыі пра гэтую маладую жанчыну разьбіваюцца аб сьцены таямнічасьці.

Настаўніца той самай школы ў Астрашыцкім Гарадку

Першага верасьня 2011 году кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка ўрачыста прыехаў на школьную лінейку ў Астрашыцкі Гарадок. Як расказвалі журналісты тэлеканалу СТВ у сваім рэпартажы адтуль — ня толькі ў якасьці кіраўніка краіны, але і ў якасьці бацькі першаклясьніка.

Мікалай Лукашэнка пайшоў у школу менавіта ў Астрашыцкім гарадку. Відэасюжэт з падзеі заняў крыху больш за 7 хвілін. БелТА апублікавала некалькі фатаздымкаў адтуль.

Марыя Багамолава ў клясе з Аляксандрам Лукашэнкам, 1 верасьня 2011. Фота: БелТА

На кадрах, зьнятых у клясе Мікалая Лукашэнкі, можна заўважыць маладую настаўніцу. Яе імя не паведамлялася. Падрабязнасьцяў пра навучаньне Мікалая Лукашэнкі ў школе пасьля гэтага не было некалькі гадоў. Да таго моманту, пакуль незвычайны вучань не перайшоў у 3 «Б».

«У ягонай клясе 11 чалавек, Коля 12-ы, — паведамляў у сваім рэпартажы са школы ў Астрашыцкім Гарадку партал Tut.by. — Хлапчукоў шасьцёра. Коля на галаву вышэйшы за іншых дзяцей. Але ня самы высокі ў клясе — на выгляд другі. Клясу суправаджае маладая хударлявая цёмнавалосая мясцовая настаўніца Марыя Багамолава. У сьціплым сінім плашчы і кароткай чорнай спадніцы ў складкі. Побач зь ёй і Колем — заўсёды ахоўнік».

Журналістаў Tut.by пусьцілі ў школу, дзе вучыцца сын кіраўніка краіны, з нагоды сьвята, якое вучням арганізавалі ратавальнікі. Аднак паразмаўляць ні з самім Колем Лукашэнкам, ні зь яго настаўніцай Марыяй Багамолавай журналістам не ўдалося. Іх нават не пусьцілі на ўрок у 3 «Б». Па словах дырэктаркі школы, «туды нельга, на трэцім паверсе мы ня ходзім, тым больш не фатаграфуем».

Звольнілася пасьля пераходу Мікалая Лукашэнкі ў старэйшыя клясы?

У 2014 годзе Мікалай Лукашэнка перайшоў у 5-ю клясу. Адпаведна, настаўніца пачатковых клясаў Марыя Багамолава больш не магла вучыць сына кіраўніка краіны. На разьвітальнай лінейцы ў 2014 годзе яна стаіць побач з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным сынам Мікалаем.

Марыя Багамолава побач з кіраўніком дзяржавы на заключнай лінейцы 4-клясьніка Колі Лукашэнкі, 2014 год. Фота: Tut.by

Інфармацыя пра Багамолаву заставалася на сайце школы да 2015 году (цяпер яна дасяжная толькі ў інтэрнэт-архіве). У самой навучальнай установе Свабодзе паведамілі, што размаўляць пра маладую настаўніцу ня будуць.

«Давайце без камэнтароў усё, што датычыць… — сказала ў тэлефоннай размове дырэктарка школы Кацярына Махахей. — Чаму? Я вам рэкамэндую зьвязацца з Марыяй Віктараўнай і асабіста гутарыць. Да пабачэньня».

Прэс-сакратарка кіраўніка краіны Натальля Эйсмант таксама ня стала адказваць на пытаньне Свабоды пра тое, якім чынам настаўніца пачатковых клясаў з Астрашыцкага Гарадку зьявілася на ўборцы кавуноў у гародзе Аляксандра Лукашэнкі.

Эйсмант паведаміла, што ня бачыць магчымасьці дзяліцца прыватнай інфармацыяй іншых асобаў, і параіла зьвяртацца па камэнтары да самой Марыі Багамолавай.

Свабода паспрабавала зьвязацца з Марыяй Багамолавай праз Фэйсбук. Першая настаўніца Мікалая Лукашэнкі прачытала паведамленьне і выдаліла свой акаўнт.

Сэлфі на парадзе зь VIP-трыбуны, фота з Машэнскім і Поўным, паездкі ў Кітай

Пасьля фотарэпартажу БелТА з уборкі кавуноў Марыя Багамолава зьнікла з сацыяльных сетак. Яе акаўнты закрытыя, пра месца працы невядома, фота недасяжныя.

Знайсьці некалькі дзясяткаў здымкаў яшчэ нейкі час назад можна было толькі ў так званым «кэшы» пошукавых сыстэм і сэрвісаў (рэдакцыя мае гэтыя выявы). На іх Марыя Багамолава вядзе жыцьцё пасьпяховай і спартовай маладой жанчыны.

Тут і сумесныя фота з зоркай расейскай тэлевізіі Андрэем Малахавым, расейскім кампазытарам Ігарам Крутым і ўсясьветна вядомай беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранкай. І здымкі зь зімовых спаборніцтваў у лыжных гонках у Менску побач са сьвятаром Фёдарам Поўным (СМІ называюць яго «духоўнікам Лукашэнкі») і самым уплывовым бізнэсоўцам Беларусі (паводле вэрсіі «Ежедневника») Аляксандрам Машэнскім. І сэлфі з Кітаю, зь VIP-трыбуны падчас вайсковага параду ў Менску, са стадыёну «Дынама» на нядаўніх Эўрапейскіх гульнях.

Пры гэтым Марыя Багамолава не апублікавала ніводнага сумеснага фота зь Мікалаем Лукашэнкам альбо з кім-небудзь іншым зь сям’і кіраўніка краіны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць