Грамадства33

Што новага ў Капыльскім раёне? У Доктаравічах кажуць, што ўначы ў бальніцы забралі 26 чалавек

Няпростая сітуацыя апошнія дні складваецца ў Капыльскім раёне.

Фота postalovsky-a.livejournal.com

«Наша Ніва» пісала пра тое, што 29 сакавіка медработнікі ў касцюмах спецабароны наведваліся ў хаты жыхароў Новых Доктаравічаў, Доктаравічаў і Вуглоў. Падазрэнне на каранавірус выявілі ў некалькіх чалавек, якіх шпіталізавалі.

Што на сёння адбываецца ў Капыльскім раёне? Жыхары Доктаравічаў паведамілі, што 30 сакавіка дзесьці а 21-й гадзіне на мясцовым ФАПе сталі збіраць супрацоўнікаў калгаса: кіроўцаў, трактарыстаў, механізатараў. Справа ў тым, што падазрэнне на каранавірус з’явілася ў дыспетчара Тамары Б.

«Усё кепска. Бралі мазкі ўчора ва ўсіх. У выніку 26 чалавек пагрузілі і павезлі ў Бараўляны», — сказалі нам мясцовыя жыхары.

Раней мы агучвалі версію жыхароў Доктаравічаў, што каранавірус мог з’явіцца ад сына-дальнабойшчыка Валянціны Т., тым больш, што жанчына ляжыць з пнеўманіяй у бальніцы. З «НН» звязаўся той самы дальнабойшчык, цяпер ён на працы ў Літве.

«Я прыехаў у вёску ў канцы студзеня, прасядзеў паўтара месяцы. Цяпер вярнуўся на працу, ніякага каранавіруса ў мяне няма», — сказаў ён.

Валянціну рыхтуюць да выпіскі, яе муж Сяргей ужо ходзіць на працу. Так што ў гэтым канкрэтным выпадку хвароба не пацвердзілася.

У цяжкім стане ў Капыльскай бальніцы з пнеўманіяй знаходзіцца настаўніца англійскай мовы Доктаравіцкай школы Наталля А. Яна падключаная да апарата ШВЛ. Дарэчы, у Капыльскім раёне ўсяго адзін такі апарат для дарослых. Яшчэ адзін ёсць для дзяцей.

Наталлі А. 70 гадоў. Дзяцінства правяла ў Азербайджане. Потым жыла ў Мінску, а на пенсію перабралася ў Доктаравічы, дзе жыў яе брат Георгій (ён таксама ў бальніцы з пнеўманіяй). Па нашых звестках, у рэанімацыі Капыльскай бальніцы на сёння знаходзіцца мінімум 9 чалавек.

Дактары Капыльскай «раёнкі» на двухтыднёвым каранціне. Яны будуць жыць і працаваць у самой бальніцы. Пра гэта «НН» паведаміў галоўны ўрач мясцовай раённай бальніцы Сяргей Пацяйковіч. «У мэтах прафілактыкі», — сказаў ён.

На пытанне, ці азначае гэта, што ўрачы будуць 14 дзён жыць і працаваць у бальніцы, ён сказаў: «Канечне». Пры гэтым Сяргей Пацяйковіч зазначыў, што не ўсе дактары змешчаныя на каранцін.

«НН» звязалася з старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам, каб ён праясніў, што ўсё ж адбываецца ў ягоным рэгіёне.

«У нас ёсць санстанцыя, бальніца, яны могуць расказаць. Пытайцеся ў прафесіяналаў, я ж апаратны работнік, а не медык. Ёсць афіцыйныя асобы, якія даюць афіцыйныя заключэнні, што я буду каментаваць пра А., калі я не ведаю, які ў яе стан, калі я не ведаю, што такое ШВЛ», — сказаў Сяргей Пілішчык.

У Міністэрстве аховы здароўя атрымаць каментар адносна сітуацыі ў Капыльскім раёне пакуль немагчыма. Прэс-сакратар ведамства Юлія Барадун не адказвае на тэлефанаванні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць