Грамадства

Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»

Любоў Сарлай — мама ў дэкрэце. У нядзелю яна выйшла прагуляцца па Гродне. Надзела цёплыя штаны з бела-чырвонымі лампасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай. Яны ўдзвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтра, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсці ў бус.

Фота зроблена за некалькі хвілін да затрымання

«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала «Жыве Беларусь». Але міліцыянт ад рукі яшчэ складаў тлумачальную — там было пра колер штаноў, які парушае грамадскі парадак. Я здзівілася: што, такое цяпер у дакументах пішуць?» — расказвае жанчына.

Ноч яна са знаёмай правяла ў ІЧУ. Суд па скайпе адбыўся ў панядзелак.

«Суддзя цікавіўся маім адзеннем. Пытаўся, якога колеру на мне была куртка, якога колеру шарф. На штанах — гэта заводскі малюнак. Я казала: можаце ўзяць і паглядзець, што лампасы я не сама нашывала. Штаны ў мяне з 2014 года, я ў іх яшчэ цяжарная хадзіла, раней пытанняў не было. Яны якраз для халадоў».

У Любові двое малых дзяцей — 2 і 6 гадоў, таму суткі ёй даць нельга. Суддзя Руслан Гурын выпісаў штраф у 20 базавых (580 рублёў). Тое ж прысудзілі і жанчыне, якую затрымалі разам з Любоўю. Штаны не канфіскоўвалі.

Гарадзенку, дарэчы, судзілі не ў першы раз. Было пасяджэнне пасля затрымання ў кастрычніку, а таксама праз фота ў інстаграм. Але ў абодвух выпадках суд жанчыну апраўдаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць