Facebook створыць версію Instagram для дзяцей да 13 гадоў
Кампанія заявіла, што вывучае магчымасць пашырэння бацькоўскага кантролю ў Instagram у мэтах больш бяспечнага выкарыстання дзецьмі папулярнай платформы.

Facebook пачне ствараць новую версію Instagram для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў. У сацыяльнай сетцы нельга зарэгістравацца людзям, якія не дасягнулі гэтага ўзросту. Аднак дзецям нічога не перашкаджае выбраць старэйшы ўзрост падчас рэгістрацыі.
Цяпер кампанія распрацоўвае версію, якую б маглі кантраляваць бацькі, піша The Guardian.
Больш за тое, у Instagram хутка з’явяцца новыя функцыі бяспекі. Дарослыя, якія не падпісаныя на профіль, не змогуць дасылаць паведамленні карыстальнікам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Да таго ж, дарослым будзе больш складана знайсці ў сатсетцы профілі непаўналетніх.
-
Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары