Свет

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген

Сталіца Даніі лічылася доўгі час найлепшым горадам для веласіпедыстаў. Але зараз ён толькі на трэцім месцы.

Фота: John Keeble/Getty Images

У межах штогадовага апытання пра гарады даследчыкі запыталі больш за 24 тысячы жыхароў розных мегаполісаў, наколькі лёгка перамяшчацца на ровары ў іх горадзе. У рэйтынг увайшлі 20 гарадоў, дзе найбольшая доля апытаных ацаніла магчымасці для перамяшчэння на ровары як «добрыя» або «выдатныя». Каб рэйтынг паказваў найлепшыя веласіпедныя гарады свету, у яго ўключылі толькі адзін горад з найвышэйшым вынікам ад кожнай краіны, піша TimeOut.

На першым месцы — Кембрыдж (Вялікабрытанія)

Каб горад сапраўды быў зручным для раварыстаў, павінны адначасова супасці некалькі чыннікаў. Кембрыдж — прыгожы ўніверсітэцкі горад у Англіі — адпавядае практычна ўсім гэтым крытэрыям. Горад размешчаны на раўніннай мясцовасці, а адносна сухі клімат азначае, што раварыстам не давядзецца пераадольваць шматлікія крутыя пад’ёмы або часта прыязджаць да месца прызначэння прамоклымі да ніткі.

Аднак перавагі Кембрыджа не абмяжоўваюцца прыроднымі ўмовамі. Яго кампактныя памеры і прадуманая планіроўка, у тым ліку шматузроўневая велапаркоўка каля чыгуначнага вакзала і спецыяльныя «веласіпедныя вуліцы», зрабілі ровар адным з галоўных спосабаў перамяшчэння. Каля траціны ўсіх паездак у горадзе здзяйсняюць на роварах. Не дзіўна, што больш за 83% апытаных мясцовых жыхароў станоўча ацанілі ўмовы для раварыстаў.

На другім месцы — Манрэаль (Канада)

Халодныя зімы гэтага горада і яго рэльеф нельга назваць цалкам раўніннымі. Аднак 82,5% мясцовых жыхароў станоўча ацанілі магчымасці для раварыстаў, што дазволіла Манрэалю стаць самым зручным для ровараў горадам Паўночнай Амерыкі.

Адной з прычын з'яўляецца папулярнасць гарадской сістэмы пракату ровараў BIXI. У 2023 годзе ёю скарысталіся 25% жыхароў Манрэаля.

Акрамя таго, горад рэалізуе амбіцыйны інфраструктурны праект — Express Bike Network, або EBN. Гаворка ідзе пра сетку абароненых веласіпедных дарожак, якія зімой чысцяць ад снегу. Пасля завяршэння праекта яе працягласць складзе 171 км. Гэта дадасца да ўжо наяўных у горадзе 1083 км веласіпедных маршрутаў.

3. Капенгаген, Данія

Паводле звестак Visit Copenhagen, жыхары дацкай сталіцы штодня пераадольваюць на роварах неверагодныя 1,44 млн км.

Такі паказчык стаў магчымым дзякуючы дзесяцігоддзям прадуманага гарадскога планавання. Гаворка ідзе пра велізарную сетку спецыяльных веласіпедных дарожак і маршрутаў, аддзеленых ад аўтамабільных дарог, але важную ролю адыгрываюць і прадуманыя меры зніжэння хуткасці руху.

Так, у горадзе ёсць знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць да 20 км/г. Не менш эфектыўна працуюць тэкстураванае дарожнае пакрыццё і звужаныя палосы руху. Яны прымушаюць кіроўцаў быць больш асцярожнымі і фактычна спрыяюць зніжэнню хуткасці.

Далей ідуць Шанхай, Вена, Варшава, Маракеш, Тайбей, Стакгольм, Севілья, Сеул, Медэльін, Ратэрдам — 69,3, Хельсінкі, Абу-Дабі, Арланда, Франкфурт, Люксембург, Любляна, Бразіліа.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў7

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам54

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць