Эканоміка

Банк развіцця падтрымае прадпрыемствы пад санкцыямі? Аб'ём фінансавання засакрэцілі

З'явілася пастанова Саўміна «Аб аблігацыях адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». У ёй два пункты, першы з якіх схаваны пад грыфам для службовага карыстання, а другі скасоўвае папярэднюю пастанову аб вызначэнні лімітаў эмісіі аблігацый Банка развіцця. 

Эканамісты лічаць, што за гэтымі фармулёўкамі хаваецца хітры ход. Адзін з апытаных намі банкіраў выказаў здагадку, што маецца на ўвазе выпуск новых аблігацый, частку з якіх плануюць размясціць на расійскім рынку, на якім іх могуць выкупіць расійскія банкі, але толькі пры палітычнай згодзе Крамля.

А атрыманыя сродкі, імаверна, накіруюць на падтрымку прадпрыемстваў, якія трапілі пад заходнія санкцыі. 

Эканаміст BEROC Кацярына Барнукова лічыць, што гаворка можа ісці не толькі пра Расію, але і пра ўнутраны рынак. 

«Грошы могуць займаць і ў банкаў, а банкі — у Нацбанка. Але грошай няма ні ў банкаў, ні ў бюджэце. Так што, выглядае, застаецца толькі рублёвая эмісія для выкупу аблігацый, якая пагражае вядомымі наступствамі. 

Памер эмісіі аблігацый у такім выпадку хаваюць, каб не даваць нагодаў для росту інфляцыйных чаканняў і страхаў, звязаных з эмісіяй. Гэта не вельмі разумна — такія сакрэты толькі распальваюць негатыўныя чаканні яшчэ больш, чым апублікаваныя лічбы, гэта нараджае спекуляцыі на тэме, што і навошта хаваюць», — кажа Барнукова. 

Нагадаем, нядаўна Банк развіцця таксама стаў новым гарантам недатыкальнага банкаўскага рэзерву на 2 мільярды рублёў.

Грошы гэтага фонду фарміруюцца з унёскаў усіх банкаў і могуць быць выкарыстаныя, калі нейкі банк «ляжа», каб кампенсаваць дэпазіты ўкладчыкам. Раней гарантамі выступалі Мінфін і Нацбанк, але з мая ў гэты спіс дадаўся Банк развіцця. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць