Грамадства44

Улады ў Стоўбцах паспрабавалі супакоіць грамадскасць, абураную знішчэннем брукаванкі. Атрымалася як заўсёды

Тыдзень таму стала вядома, што пад Стоўбцамі знішчылі брукаванку — першую ў гісторыі, якую ўшанавалі статусам помніка архітэктуры шэсць гадоў таму. Пра гэта распавёў краязнавец Валер Дранчук. Улады паспрабавалі апраўдацца, маўляў, гэта не той кавалак дарогі, што ахоўваецца, а іншы. Адпаведна — мелі права, чаго галасіць. 

Знішчаны ўчастак брукаванкі пад Стоўбцамі

У каментары «Мінскай праўдзе» в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль распавяла, што ў пераліку аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ёсць участак брукаванкі. Ён размешчаны на 1,8-3,1 км участка аўтадарогі Н23055 і называецца «Пад'езд да горада Стоўбцы ад А/д Р2/Е85 Стоўбцы-Івацэвічы-Кобрын». Час пабудовы прыпадае на 16-19 стагоддзі. Акрамя самога ўчастка, выбрукаванага каменем, гістарычнай каштоўнасцю прызнана таксама і алея.

Начальнік ДРБУ-135 Вадзім Савіцкі пацвердзіў, што сапраўды ў гэты момант пракладваюць новую дарогу, якая ідзе ў аб'езд горада.

«Наша галоўная задача — разгрузіць вуліцы Стоўбцаў, на якіх размяшчаюцца два дзіцячыя садкі і парк, ад вялікагрузнага транспарту, які кіруецца на рэспубліканскую трасу. Будзе заасфальтаваны ўчастак, працягласць якога складае каля кіламетра, але ён не ўключае ў сябе гістарычную брукаванку. Шуміха, паднятая ў сеціве, не мае пад сабой ніякіх падстаў. Працы мы выконваем пасля абследавання ўчастка з крытычнай ямачнасцю, які быў прызнаны аварыйным. Пасля іх выканання ў горадзе стане цішэй, і дарожная бяспека павысіцца», — лічыць Савіцкі.

Але ці сапраўды не было іншага шляху?

Журналіст Радыё Свабода Дзмітрый Гурневіч паразважаў пра гэта ў фэйсбуку і апісаў тыповую памылку чыноўнікаў.

Прыводзім яго меркаванне.

«Улады ў Стоўбцах паспрабавалі супакоіць усхваляваную грамадскасць. Атрымалася як заўсёды. У віры падрыхтоўкі да абласных «Дажынак», каб зрабіць «красоту», каля гораду знішчылі брукаванку і пакладуць там асфальт. Начальнік мясцовага ДРБУ кажа, цяпер у Стоўбцах павысіцца дарожная бяспека і стане цішэй.

Без знішчэння кіламетру старога гасцінца, трэба разумець, машыны б куляліся бы яблыкі па шыферу, а шум давёў бы мясцовых да Навінак. Абурэнне эстэтаў начальнік называе шуміхай, якая не мае пад сабою падстаў. У яго ёсць аргумент: працаўнікі знішчылі не той фрагмент брукаванкі, які лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а іншы брукаваны кавалак перад тым адрэзкам. Адчулі, як усім адлягло? А між тым, знішчаны кавалак большы за той, што абвешчаны «каштоўным».

Усё гэта нагадала мне візіт аднаго харошага чалавека ў сельсавет адной з вёсак раёну, каб давесці да ладу габрэйскія могілкі, дзе стагоддзямі хавалі мясцовых людзей і дзе дагэтуль ляжаць старажытныя валуны з надпісамі. Чалавеку адказалі, што ніхто займацца гэтым не будзе, бо «могілкі не на балансе сельсавета». У мяне ажно сківіца пачала варушыцца, калі я пра гэта пачуў. Дык б…., пастаўце на баланс. Могілкі гінуць.

Нікому не хапіла мазгоў, каб сабрацца, паглядзець на тую брукаванку і сказаць: не, ну давайце мы і гэты кавалак захаваем, далучым да зоны аховы, ці проста пакінем, бо ў нашым раёне староцця і гістарычных перлінаў тры з паловай штукі на паўсотню кароўнікаў.

Затое хапіла фантазіі (бо на мазгі няма ўжо спадзявання), каб пасля знішчэння брукаванкі сабраць у Стоўбцах нейкую шоблу камуністаў і паўдня з вясёлымі, а часам трывожнымі тварамі (так на фотасправаздачы), асуджаць палякаў за будаўніцтва сцяны ў Белавежскай пушчы і ўручаць адзін другому драўляных зуброў у якасці падарункаў.

«Как противостояние таким действием поляков столбчане отправили 3092 подписи в ЮНЕСКО и Совет Европы», — піша раёнка. А брукаванка? Х… з ёю, яна ж не на балансе.

Кажуць, на тым кіламетровым адрэзку ямкі і нязручна ездзіць. Матачка Боская. Гэта краіна, якая славіцца дарогамі і тэхнічнай адукацыяй. Дык вазьміце і адрэгулюйце так, каб не было ямак, пастаўце знак, каб лесавозы не насіліся там як шалёныя.

Нядаўна я катаўся па чэшскім Нацыянальным парку «Шумава», там ёсць адрэзак брукаванкі (мо 10 км) паміж вёскамі. Вам не перадаць, як мяне трэсла і потым усё балела. Але я разумею, што людзі вырашылі захаваць гэты кавалак для наступных пакаленняў чэхаў. І аўтобусы там ездзяць, і машыны — проста не так хутка.

Разумею, немагчыма пакінуць брукаванку паўсюль, бо людзям дыскамфортна так жыць. Але ў чым праблема, каб пакінуць пару кіламетраў на цэлы раён? У Налібаках некалі ўсе вуліцы былі брукаваныя, цяпер застаўся лапік каля 100-200 метраў на водшыбе. Тут ён на здымку.

Усе апошнія гады я хадзіў туды кожны раз, калі прыяжджаў. Дзеці каталіся па бруку на ровары і калі іх падтрасвала, то яны наўмысна крычалі «аааа», каб потым рагатаць з гуку. А я разглядаў колеры камянёў, рабіў іх здымкі на фоне рачулкі, параўноўваў, як камяні абчасаныя і ўзгадваў імёны тых, хто гэты брук клаў, бо аднаго застаў жывым. А імёны тых людзей, якія прымаюць такія рашэнні, хочацца як мага хутчэй забыць і ніколі не ўзгадваць».

Чытайце таксама: Пад Стоўбцамі знішчылі брукаванку — помнік архітэктуры

Каментары4

  • Бондар
    18.07.2022
    Рэжыму, які прагне здаць краіну ў лапы пуціна, гісторыя гэта перашкода, таму і знішчаюць як толькі могуць.
  • SHOS
    18.07.2022
    Да чё хотеть от этих тупых рано, горрано, исполкомов, подисполкомов, надисполкомов, околоисполкомов и так далее.
    Надо асвоиць грошы, фасады пакрасиць, дарогу пралажыць. Будзиць красива и в плитачке все.
    Грошы сами себя не освоят. Джили сама себя не купит. Цемент на даче сам не появится
  • Nord
    18.07.2022
    У Стоўбцах не толькі брукаванку знішчылі, а гэтак жа стары драўляны кінатэатр, будынак Кірмашу, архітэктурны выгляд старога будынка Банка.
    Насельніцтва барбараў, якім не патрэбна гістарычная памяць і гісторыя. Барбары!

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд11

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд11

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць