Грамадства55

На Шчучыншчыне пачалася рэстаўрацыя Маламажэйкаўскай царквы ў Мураванцы

У Мураванцы Шчучынскага раёна на мінулым тыдні пачалося аднаўленне Маламажэйкаўскай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. На гэта былі ўказам Лукашэнкі выдзеленыя 500 тысяч са спецыяльнага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва, піша раённая газета «Дзянніца».

 

Паводле паведамлення раёнкі, цяпер завяршаецца ўсталяванне рыштаванняў вакол храма і пачынаецца ачыстка цэглы з паралельнай рэстаўрацыяй тынкоўкі. Плануецца таксама правядзенне лакальнага рамонту меднага даху і рэстаўрацыя крыжоў, што знаходзяцца на храме. 

Важнай часткай аднаўлення стане поўная замена вадасцёкавай сістэмы. Зараз сістэма не спраўляецца з прыёмам вялікай колькасці вады, гэта ў сваю чаргу мае разбуральны эфект для ўсяго будынка.

 Аднаўленчыя работы на аб’екце выконваюцца сіламі ТАА «СМП-128». Гэтая арганізацыя з Мінска раней рэстаўравала комплекс будынкаў на плошчы Свабоды і галоўпаштамт у Мінску, палац у Жылічах Кіраўскага раёна. Зараз арганізацыя завяршае працы ў Жыровіцкім манастыры.

 У аднаўленні будуць удзельнічаць, як паведамляецца, восем тынкоўшчыкаў, два цесляры і два страхары. 

Маламажэйкаўская царква — помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Гэта адзін з прыкладаў абарончага храма, вельмі рэдкіх у Беларусі. Акрамя гэтай царквы, падобная ёсць яшчэ толькі ў Сынкавічах на Слонімшчыне.

Каментары5

  • Мойша
    30.10.2022
    Ужо страшна
  • фцф
    30.10.2022
    Няўжо цыбулін панавешаюць? Ці абразоў з Мікалаем-крывавым і Аляксандрам-апошнім?
  • Valadzimir
    31.10.2022
    Магчыма, з гэтым унікальным помнікам зробяць тое самае, што і з "Чырвоным" касьцёлам у Мінске. Нагадаю, што ў Чырвонага касьцёла падрамантавалі і перафарбавалі цэглу муроў і вежаў - з адметнага чырвона-карычнавага колеру (з-за чаго касьцёл і называлі "Чырвоным") у "нармальны" карычневы "цагляны" колер.  Швы таксама падрамантавалі і пафарбавалі. І цяпер некалі Чырвоны касьцёл ужо не "чырвоны", а звычайны "цагляны".
    Нават на гэтых прыведзеных фотаздымках Маламажэйкаўскай царквы добра бачна, што цэгла муроў у дрэнным стане, шмат дзе разбураецца, і яго, сапраўды, неабходна аднавіць і ўмацаваць.  Вось толькі пытаньне - як гэта будзе зроблена і што атрымаецца ў выніку? Мяркую, вельмі верагодна, што падрамантаваўшы цэглу і швы, "рэстаўратары" з ТАА "СМП-128", каб "новыя" адрамантаваныя участкі не адрозьніваліся ад "старых", пафарбуюць цалкам усе цагляныя муры і вежы храма ў новы "красівый" аднатонны колер, які - а вось у гэтым я перакананы, - будзе істотна адрозьнівацца ад аўтэнтычнага колеру.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць