Грамадства44

Памёр праваабаронца Алег Гулак. Яму было 55 гадоў

Пра смерць старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта паведаміў у фэйсбуку Андрэй Стрыжак.

Алегу Гулаку было 55 гадоў.

Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Нарадзіўся ён у Жылічах на Магілёўшчыне ў сям'і вясковых настаўнікаў. Працоўны шлях пачынаў на заводзе «Камертон» у Пінску, у сярэдзіне 90-х далучыўся да праваабарончага руху.

Меркаванай прычынай смерці калегі называюць адрыў тромба. Таксама ёсць інфармацыя, што нябожчык меў праблемы з сэрцам і чакаў аперацыі.

Каментары4

  • Грышка
    16.12.2022
    Беларускі голас сумленьня й людзкасьці. Вечная яму памяць! Жыве Беларусь!
  • Per aspera
    17.12.2022
    Вечная Памяць слаунаму сыну Беларусі і вечны супакой!..
  • Віталь
    17.12.2022
    Сьветлая памяць...
    Спачуваньні блізкім і калегам. Вельмі шкада.
    Вечны спакой, Алег 

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць