Грамадства1717

«У кожнага сваё пекла». Палітэмігрант распавёў, чаго беларускага яму не хапае за мяжою. Землякі адрэагавалі

Палітэмігрант Алег Корбан у фэйсбуку падзяліўся сваім сумам — «чаго не хапае беларускаму эмігранту і што трэба абавязкова захаваць у Беларусі».

Корбан склаў спіс.

У яго ўвайшоў чыгуначны транспарт, які прыходзіць строга па раскладзе. Плацкартныя і купэйныя вагончыкі — гэта рамантыка, і класна, калі ў правадніка можна замаўляць каву, чай.

Гандлёвыя цэнтры і супермаркеты, якія працуюць штодзень і да позняга часу.

Смачная малочка. Гэта і малако, і згушчонка, і тварог, і «існуе такі напой, як кефір».

Як прыклад аўтар прыводзіць Грузію, дзе «ў крамах выбар вельмі бедны, уся надзея на прывоз нашага «Савушкавага прадукту». Не меншая бяда, паводле беларуса, у крамах Бельгіі. Тварагу і кефіру ў продажы амаль не знайсці, а малако — парашковае. Даводзіцца шукаць фермы і польскія магазіны.

З сумам успамінае Корбан нашу медыцыну, «як бясплатную, так і прыватную, асабліва нашу недарагую і якасную стаматалогію».

Напрыклад, выклікаць хуткую дапамогу ў некаторых краінах — задача не з лёгкіх, часам прасцей злавіць таксі і самому дабірацца ў шпіталь.

У Турцыі, паводле яго, хуткая можа не паехаць на выклік, калі ў чалавека (нават дзіцяці) будзе тэмпература 40 градусаў. А калі прыехаць у дзяржаўную клініку да тэрапеўта, можна сустрэцца з натоўпам. Людзі да доктара заходзяць не па сігнале табло, а «тыя, хто першым уварвецца ў адчыненыя дзверы». Калі не хочаш сядзець «у кампаніі хворых і нявыхаваных людзей» — едзь у прыватны медцэнтр. Там чаргі няма, але пяціхвілінны прыём каштуе $100—120.

«Медыцына ва ўсім свеце не ідэальная, і часта нешта ў ёй кульгае», — даводзіць Корбан.

Нават у Беларусі, паводле аўтара, трэба палепшыць медабсталяванне, рацыён харчавання ў бальніцах, а «дзесьці выгнаць насякомых».

«Як жа зручна ў бельгійскіх медустановах — прыходзіш да нейкага спецыяліста, і ён сам будзе ў ролі медсястры, лекара, часам і псіхолага. Там жа ў кабінеце сам возьме аналіз крыві, зробіць здымкі, можа патэлефанаваць у найбліжэйшую аптэку і ўдакладніць, ці ёсць там такі медыкамент, і нават забраніруе яго для кліента», — нечакана піша Корбан.

Лазні. Яны таксама прадмет настальгіі. Там, дзе зараз жыве беларус, «каб патрапіць у добрую саўну, трэба запісвацца загадзя, а яшчэ за гэта трэба заплаціць не менш за 150 еўра». Да таго ж, піва ў меню няма, толькі шампанскае за 50 еўра.

Прырода і архітэктура. «Нашы азёры і крыніцы, звілістыя рэкі, багатыя лясы; старадаўнія палацы, замкі, цэрквы і касцёлы, не аднатыпныя, і з вялікай нясумнай гісторыяй. Хай бы гэта ўсё, што ацалела, абавязкова захавалася да лепшых часоў», — піша Корбан.

Эмігранцкі боль традыцыйна выклікаў рэакцыю ў землякоў.

«А мы па наіўнасці думалі, што людзі хочуць ператварыць Беларусь у Еўропу, а аказалася, што наадварот, Еўропу — у Беларусь. Колькі разоў заўважаў, як толькі людзі аказваюцца ў нармальных краінах, яны пачынаюць сумаваць па такой херні, прабачце, як чорны хлеб, тварог, згушчонка ці лазні. Ну, прабачце, іншай Еўропы ў іх для вас няма».

«У кожнага свой крыж і сваё пекла. Гэта ж маленькая часцінка вялікага суму па радзіме».

«У турме б у Алега таксама не было добрага чорнага хлеба і тварагу. Нават простаму варанаму яйку б радаваўся. І лазня была б раз на тыдзень са ста іншымі арыштантамі. Людзі пачынаюць зацыклівацца на нават не другасных праблемах — ужо пачалі раздражняць гэтыя вечныя плачы тых, хто зʼехаў. Прычым тых, хто з’ехаў не ў пошуках лепшага жыцця (праўда, у лепшыя краіны), а менавіта ўцекачоў ад турмы».

«Вельмі дзіўны набор каштоўнасцяў і сумнеўная інфа пра адсутнасць чагосьці падобнага за мяжой. Наступны крок — мемасікі з настальгіяй па марожаным з БССР».

«Адзінае, па чым сумую, — па блізкіх і мясцінах. Ніякія крабавыя палачкі, чорныя хлябы і малочка не зʼяўляюцца чымсьці, пра што трэба думаць кожны дзень або цягнуць сюды, як мне здаецца».

«Нейкі набор штампаў і паўпраўдаў. Адзінкавыя выпадкі пададзеныя як данасць. Усюды ёсць плюсы і мінусы, нельга ідэалізаваць і выключна ачарняць. Вось ужо 15 год жыву ў Варшаве — і прадукты знаходжу неабходныя, і медпаслугі норм, і транспарт добры… Усюды нюансы, але трэба даведацца, абраць аптымальны шлях, вырашыць. Медыцына — ніколі не пачуўся кінутым і без увагі. У Бельгіі хапае цудоўнай ежы, у Грузіі тым больш, у Турцыі — дапамагалі адразу ж. Лазні — непараўнальныя па савецкім мінулым у РБ. Азёры — а на Мазурах польскіх Вы былі?! Палацы і замкі — у кожным кутку Нямеччыны, Польшчы… кожнай краіны. Беларусь цудоўная! Але напісанае — нейкая дзіч, прабачце…» — напісалі беларусы пад допісам у каментарах.

Чытайце таксама:

Пісьменнік Сяргей Вераціла: У Эквадоры я не прыжыўся, моцна цягнула на радзіму

«Адну каўбасу можна замяніць другой, а сала нічым не заменіш». Сала як звычка, сала як культ і цвёрдае сала чужыны

Тварог, селядзец і «Графскія разваліны». Якіх беларускіх прадуктаў не хапае эмігрантам?

Каментары17

  • Патрыет
    11.01.2023
    Прабачце, але ж гэта нейкая лухта, высаная з пальца...
  • Крывадушна неяк
    11.01.2023
    Хто так сумуе па “скрэпах” можа скарыстацца нядаўняй прапановай агл)). А лепей хай пачытае артыкулы ды справаздачы на Вясне - як лукашысты зараз катуюць беларусаў у трумах - за мінулы год у сярэднім кожны дзень затрымлівалі каля 20 асоб па палітычных матывах (па адмін і крымінальных артыкулах). А ён па згушчонцы і лазнях сумуе…
  • SHOS
    11.01.2023
    Ну таки надо прежде чем ехать, почитать про страну, людей, культуру. Подготовить себя. Насчёт продуктов преувеличение. Есть много нового, что стоит попробовать. Потом привыкаешь и все хорошо. Да, Беларусь в оккупации. Однако ностальгировать означает загонять себя в депрессию.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць