Меркаванні2323

Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля? Разважае блогер Кабанаў

Брэсцкі блогер Аляксандр Кабанаў быў добра знаёмы з Сяргеем Ціханоўскім, якому нядаўна накінулі новы тэрмін за кратамі. Пра свае адносіны з ім Кабанаў расказаў у інтэрв'ю «Ток».

Скрыншот відэа «Ток»

Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля, як часта кажуць яго праціўнікі? 

«Я не выключаю гэтага таксама. Можа быць усё, я не ведаю. У гэтых падзеях, якія адбыліся, трэба шукаць зацікаўлены бок. Бо падзеі, якія адбыліся ў Беларусі, яны вельмі былі патрэбныя Расіі, на мой погляд. Яны ўжо тады планавалі напад на Украіну, 100%, ім патрэбная была пляцоўка, адкуль гэта ўсё зрабіць. Трэба было Лукашэнку як можна ніжэй паставіць на калені, паказаць, што мы твае выратавальнікі.

Зноў жа, я не ведаю, што там у Пуціна ў галаве, я сябе стаўлю на яго месца. «Я хачу развіваць вайну з Украінай, што зрабіць? Беларусь. Ага — а давай я пастаўлю туды аднаго-двух-трох кандыдатаў (невядома ж, хто з кандыдатаў расійскі) — якія там падымуць бучу, я прыйду з шашкай, дапамагу. Скажу: Саня, я дам бабло, будзеш сядзець у крэсле, будзе ўсё нармальна, але пры гэтым рыхтуйся, мы з твайго боку пачнём бамбіць». 

Але хто гэты кандыдат і ці быў ён наогул, зразумела, што я не ведаю. Могуць быць толькі сумневы і здагадкі».

Кабанаў расказвае, што хоць яны з Сяргеем Ціханоўскім былі пастаянна на сувязі, праводзілі сумесныя стрымы, але і сварыліся.

«Былі моманты, калі яго заявы гучалі, на мой погляд, няправільна. Я яму гэта ў твар казаў. Ён мне казаў: гэта мой кантэнт, чаго ты туды лезеш.

У нас не погляды разышліся. У яго было мала ведаў пэўных. Я глядзеў нейкі яго стрым, дзе ён кажа: хлопцы, мяне павінны закрыць на 15 сутак, калі нехта гатовы адседзець за мяне, ідзіце на гэтыя 15 сутак, бо трэба, каб я быў на волі. Напрыклад, такая заява».

Па словах Кабанава, Сяргей Ціханоўскі вырашыў, што ўключыцца ў выбарчую кампанію, за паўгода да яе. «Ён казаў, што пачынае працаваць для таго, каб змяніць уладу». Але, згадвае блогер, Ціханоўскі пасля зразумеў, што яго не зарэгіструюць, таму сам момант кампаніі выкарыстоўваў для размоў з людзьмі.

Глядзець цалкам: 

Каментары23

  • Паглядзіце праўдзе ў вочы
    02.03.2023
    І мог і быў ім, ашто тады ён у Крыму рабіў?! Людцы хопіць падманваць саміх сябе
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    02.03.2023
    Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля?

    Мог! Ва ўсяляким разе ўчора, як раз, на ўкраінскіх Ютуб-каналах, амерыканскі аналітык Піянткоўскі назваў праектам Масквы: Бабарыку, Цапкалу і крымнашыста Ціханоўскага.
  • Anatol Starkou
    02.03.2023
    Ён праект ТУТбаю і свайго амерыканскага корыша беларускага паходжання.

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць