Свет22

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Прапанова такая зроблена ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, паведамляе «Дэлфі».

Спыніць прыём заяў на грамадзянства і прыняцце рашэнняў па ім ад грамадзян Беларусі і Расіі прапанавалі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Прапанову зарэгістравалі члены Сейма, міністр унутраных спраў Агнэ Білатайце і старшыня Камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас.

Яны таксама прапануюць вызначыць выключэнні, гэта значыць, не спыняць прыём заяў і прыняцце рашэнняў у выпадках, калі асоба сама адмаўляецца ад грамадзянства Літоўскай Рэспублікі або калі асоба атрымлівае грамадзянства іншай дзяржавы.

«Грамадзяне Расіі і Беларусі, якія ўжо пражываюць у Літве з часовым або пастаянным дазволам на жыхарства, маглі б працягваць жыць у Літве, але іх заявы аб атрыманні грамадзянства не будуць прымацца, і пытанні аб іх грамадзянстве не будуць разглядацца, за выключэннем выпадкаў, калі асоба адмаўляецца ад грамадзянства Літоўскай Рэспублікі або калі набыла грамадзянства іншай дзяржавы», — кажуць ініцыятары прапановы.

Прапанаваная дата ўступлення закона ў сілу — 15 красавіка бягучага года. Тэрмін дзеяння закона — адзін год з магчымасцю прадаўжэння тэрміну дзеяння абмежавальных мер.

Каментары2

  • коля мамонт
    18.03.2023
    правильно
  • Максим Дизайнер
    18.03.2023
    У в связи с ситуацией в сттране палают азадки

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць