Свет44

«Не мае ніякага значэння для нас». Улады Расіі адрэагавалі на ордар на арышт Пуціна

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна. Ва Украіне і ў Расіі адрэагавалі на гэта рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда.

Уладзімір Пуцін падчас наведвання войска. Фота: Мінабароны РФ

Прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава заявіла, што ордар на арышт Уладзіміра Пуціна «не мае ніякага значэння» для РФ.

«Расія не з'яўляецца ўдзельнікам Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда і абавязанняў па ім не нясе. З гэтым органам Расія не супрацоўнічае, а магчымыя «рэцэпты» на арышт, якія зыходзяць з Міжнароднага суда, будуць для нас юрыдычна нікчэмнымі», — заявіла Захарава.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў таксама выказаўся.

«Сама пастаноўка пытання непрымальная, мы не прызнаём юрысдыкцыю гэтага суда, любыя рашэнні яго нікчэмныя з пункту гледжання права», — цытуе Пяскова агенцтва «РІА Навіны».

Генпракурор Украіны Андрэй Косцін назваў рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда «гістарычным для Украіны».

«Ад сёння расійскі прэзідэнт мае афіцыйны статус падазраванага ва ўчыненні міжнароднага злачынства <…>. Гэта значыць, што за межамі Расіі Пуціна трэба арыштаваць і прыцягнуць да суда. І сусветныя лідары тры разы падумаюць, перш чым паціснуць яму руку ці сесці з ім за стол перамоў. Свет атрымаў сігнал, што расійскі рэжым злачынны і яго кіраўніцтва і саюзнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці. Гэта гістарычнае рашэнне для Украіны і ўсёй сістэмы міжнароднага права», — заявіў Косцін.

Каментары4

  • Беспощадный
    17.03.2023
    пескоу, а сам то ты, смелый, наверное в Польше или Литве прозябаешь?
  • Бес
    18.03.2023
    Беспощадный, а сам то ты, наверное хлебаешь щи, которые Умка не доела?
  • Галя з Гаагі
    18.03.2023
    Ага не мае для іх значэння. Кадафі ў свой час прыкладна тое ж самае казаў. І гэта не толькі сігнал усім - гэта паказвае, што чакае Пуціна.
    Бо Пуцін стаў 4-м у такім спісе, на каго выдаваді ордар на арышт. Раней ордары выдавалі на прэзідэнта Судану Амара аль-Башыра, лідара Лівіі Муамара Кадафі і прэзідэнта Кот-д'Івуару Ларана Гбагбо.

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях32

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях32

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць