Здароўе55

Чаму з’яўляецца шум увушшу і як ад яго пазбавіцца

Больш за 750 мільёнаў чалавек у свеце маюць шум у вушах. Хтосьці чуе звон, нехта — віск, шыпенне або шум вады. Гэтая з'ява, якую ў медыцыне называюць тынітус, можа быць выклікана рознымі прычынамі — ад страты слыху, звязанай са старэннем, да акустычнай траўмы і вушных інфекцый.

Man experiencing hearing issues
Фота: Freepik.com

Некаторым здаецца, што шум чуецца ў вуху. Іншыя мяркуюць, што нешта адбываецца ў мозгу. Але ніхто не ведае дакладна.

Таму першае, што трэба зрабіць, — гэта звярнуцца да лекара.

Калі пацыенты гэта робяць, многія з іх ужо ўцягнутыя ў цыкл стрэсу: шум у вушах узмацняе стрэс, стрэс узмацняе шум у вушах, які ўзмацняе стрэс, і гэтак далей.

Таму вельмі важна, каб лекар запэўніў вас у тым, што шум у вушах не ўяўляе небяспекі для жыцця. Калі доктар прыходзіць да высновы, што гук не ёсць прыкметай ці сімптомам чагосьці больш сур'ёзнага, людзі супакойваюцца і ўжо далей могуць паспяхова справіцца са сваім шумам у вушах. Мэта ў тым, каб пацыенты дасягнулі стану, калі шум не адцягвае іх увагу на працягу дня і не перашкаджае ім спаць уначы.

Прычыны шуму — ад стрэсу да праблем з крывяноснымі сасудамі

Часта шум у вушах з’яўляецца ў выніку акустычнай траўмы — гукаў агнястрэльнай зброі, электраінструментаў, МРТ ці проста музыкі на канцэрце. Хоць у большасці выпадкаў такі шум часовы.

Іншыя фактары, якія могуць выклікаць шум у вушах ці спрыяюць яму, — гэта эмацыйны стрэс, інфекцыі насавых пазух, ліхаманка, грып, а таксама спажыванне кафеіну, нікаціну, алкаголю і такіх лекаў, як аспірын, ібупрафен і іншых нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў. Калі людзі перастаюць хварэць, перажываць стрэс або ўжываць названыя рэчывы, шум у вушах звычайна праходзіць ці, прынамсі, становіцца меншы.

Людзям, якія адчуваюць шум у вушах, таксама трэба абследаваць вушы, каб выключыць простыя прычыны кшталту назапашвання вушной серы, інфекцыі або адтуліны ў барабаннай перапонцы.

Тым жа, хто чуе ў вуху свой пульс, — дакладна варта звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Бо такі пульсуючы шум можа быць звязаны з анамаліяй у адным з крывяносных сасудаў побач з вухам. Часта гэтыя анамаліі можна вылечыць, і шум можа быць паменшаны ці нават прыбраны.

Што можа дапамагчы ад шуму ў вушах

Калі ваш шум у вушах не сімптом нейкага асноўнага захворвання, лекары раяць розныя немедыцынскія варыянты, якія могуць яго паменшыць ці замаскіраваць.

Напрыклад, гук у вушах можна заглушыць фонавым шумам: на YouTube ёсць шмат відэа, якія генеруюць спецыяльны гук і могуць такім чынам прыбраць тынітус. Ёсць таксама адпаведныя праграмы для смартфонаў. Камусьці замаскіраваць шум у вушах дапамагаюць кандыцыянеры, вентылятары, тэлевізары і радыёпрыёмнікі.

Існуюць таксама спецыяльныя прылады, якія змяшчаюцца ў вуха. Запраграмаваныя аўдыёлагам, яны выдаюць тон той жа вышыні, што і шум у вушах, і такім чынам дапамагаюць нейтралізаваць унутраны гук.

Для людзей са стратай слыху шум у вушах могуць маскіраваць звычайныя слыхавыя апараты, якія дадаюць фонавы шум, але пры гэтым дапамагаюць пацыентам чуць.

Камусьці дапамагаюць антыдэпрэсанты і заспакаяльныя прэпараты.

Яшчэ адзін падыход — кагнітыўна-паводзінная тэрапія. Яна можа дапамагчы людзям, у якіх дэпрэсія, трывога, посттраўматычнае стрэсавае расстройства, страсенне мозгу або траўмы галаўнога мозгу. У гэтым выпадку, паціху памяншаючы стрэс, людзі вучацца прыстасоўвацца і жыць з шумам у вушах, а не змагацца з ім.

Чытайце яшчэ:

Восем спосабаў палепшыць працу мозгу

«Тэкставая шыя». Шмат часу сядзіце за камп’ютарам і спіна пачынае гэта адчуваць? Падказваем, як з гэтым змагацца 

Якія абследаванні трэба праходзіць жанчыне пасля 40 гадоў

Каментары5

  • Жвір
    01.04.2023
    Ніякіх шумоў, паўнейшая адзінота. Ад гэтай хваробы ў аптэцы толькі прэзерватывы прапануюць. Ну і добра...
  • выдалена-выдалена
    01.04.2023
    а казаў жа мне муж, што вы толькі юнгаў любіць можаце 
  • Жвір
    01.04.2023
    выдалена-выдалена, слухайце мужа, ён вам ні ў чым не зманіць, голас розуму. :)

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць