Культура11

Кінакрытык Ігар Сукманаў далучыўся да каманды «Паўночнага ззяння»

Вядомы кінааналітык далучыўся ў якасці праграмнага дырэктара беларускага конкурсу.

Ігар Сукманаў. Фота: АРТ-Карпарэйшн

Ігар Сукманаў — сябар Еўрапейскай кінаакадэміі і прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI). З 2021 года ён уваходзіць у склад Праграмнай кансультатыўнай рады Адэскага міжнароднага кінафестывалю. А нядаўна далучыўся да каманды Варшаўскага кінафестывалю як праграмны дырэктар, паведамляюць арганізатары.

Акрамя гэтага, Ігар Сукманаў і Воля Чайкоўская, дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне», увайшлі ў лік заснавальнікаў Беларускай незалежнай акадэміі, аб стварэнні якой аб'явілі на Берлінале сёлета. Там і пачалося супрацоўніцтва кінааналітыка з кінафэстам «Паўночнае ззянне».

«Паколькі Воля Чайкоўская запрасіла мяне займацца праграмінгам у краіне, дзе зарадзіўся рамантызм, то асацыяцыі, якія прыходзяць на розум у сувязі з будучай працай, можна апісаць наступным чынам, — адзначае Ігар Сукманаў. — Беларускае кіно ва ўсе часы ўяўляла для многіх невырашальную загадку. Афіцыйнае і незалежнае, яно часта было то імперскім фантомам, то партызанскай хранатоп'ю. У апошнія гады яго голас загучаў асабліва па-юнацку: дзякуючы лічбавай рэвалюцыі, у індустрыю прыйшло пакаленне, якому няма яшчэ 30 гадоў, і мы нават заспелі росквіт цэлай хвалі ў няпростыя дні «буры і націску».

Але сёння жыццё падкідвае новае выпрабаванне — ледзь прабіўшыся на паверхню, апынуўшыся ў цэнтры міжнароднай увагі прафесіяналаў і гледачоў, незалежны кінематограф Беларусі па-ранейшаму вядзе прывіднае існаванне. Яго прадстаўнікі раскіданыя па ўсім свеце, яго фільмы не заўсёды і не ўсюды даступныя, а «праклятае» пытанне аб яго існаванні ніяк не выключаецца з парадку дня. Уласна, нам нічога іншага не застаецца, як развенчваць скепсіс і не дапусціць мантажнага прыёму «сыход у зацямненне».

Ігар Сукманаў 11 гадоў курыраваў праграмную секцыю ігравога кіно Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску — да моманту адхілення «Арт-Карпарэйшн» ад правядзення мінскага кінаагляду, а крыху пазней ліквідацыі кампаніі па рашэнні Мінгарвыканкама. Пад яго кіраўніцтвам «Лістапад» прадстаўляў кіно былога СССР або краін з агульным камуністычным мінулым Усходняй Еўропы, Азіі, уключаючы Кітай. На пытанне: «Чым будзе займацца «Паўночнае ззянне» сёлета з удзелам Ігара Сукманава?» — кінааналітык адказвае метафарычна:

«Шукаць папараць-кветку, бо, як інфармуе нас «Вікіпедыя», міфічная кветка, якая адкрывае яе ўладальніку скарбы і таямніцы свету, даруе празорлівасць і ўладу над нячыстым духам. Мы будзем фармаваць і дэманстраваць нацыянальную праграму фільмаў, якія будуць умацоўваць дух праўды, творчай свабоды і неўтаймоўнай волі сцвярджаць боль і шчасце быць беларусам».

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» ў 2022 годзе часткова вярнуўся ў offline і сабраў поўныя залы ў Таліне і Вільні, а ахвотных глядзець фільмы фэсту online набралася больш за 2 тысячы чалавек. Гледачам яшчэ невядомыя даты «Паўночнага ззяння — 2023». Аднак каб даць магчымасць камандзе кінафестывалю працягваць паказваць беларусам і беларускам якаснае кіно — падтрымайце іх дзейнасць данатам.

Каментары1

  • Жвір
    08.05.2023
    Такая рэдкая цяпер, пазытыўная навіна. Аж ня верыцца, што нейдзе асобныя людзі працуюць на людзкасьць і жыцьцё...

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева15

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць