Грамадства33

У Кіеве абмяркуюць, як ператварыць падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў практычнае партнёрства з Украінай

18‑19 верасня ў Кіеве пройдзе грамадска-палітычная частка 5‑га Форума Астрожскіх. Беларускія і ўкраінскія эксперты, палітыкі, даследчыкі, медыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць, што перашкаджае практычнаму супрацоўніцтву і якое месца дэмакратычная Беларусь можа заняць у будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі.

Сёлетняя праграма форуму сканцэнтраваная на тым, як вайна Расіі супраць Украіны змяняе рэгіён і якое месца ў новай сістэме бяспекі могуць заняць дэмакратычная Беларусь і беларускія супольнасці.

Ці можа падтрымка Украіны беларускімі дэмакратычнымі сіламі і супольнасцямі стаць асновай паўнавартаснага партнёрства дзвюх краін? Чаму доўгачаканая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага не дапамагла вырашыць канкрэтныя міграцыйныя, банкаўскія і сацыяльныя праблемы беларусаў ва Украіне? Якую ролю беларусы могуць адыгрываць ва ўкраінскім грамадстве — і якую адказнасць нясуць перад краінай падчас вайны?

Удзельнікі таксама абмяркуюць, ці можа культура стаць часткай супольнага супрацьдзеяння «рускаму свету», як зрабіць голас антываеннай Беларусі больш чутным ва Украіне і кім беларускія добраахвотнікі могуць стаць для Украіны ў доўгатэрміновай перспектыве — толькі ўдзельнікамі сённяшняй вайны ці часткай больш шырокага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі?

Падчас форуму таксама будуць прадстаўленыя вынікі новых даследаванняў беларуска-ўкраінскіх адносін.

Арганізатары запрашаюць беларускія незалежныя медыя далучыцца да асвятлення падзеі.

Акрэдытавацца можна тут.

Аргкамітэт можа арганізаваць каментары прадстаўнікоў форуму і дапамагчы з падборам экспертаў па асобных тэмах праграмы.

Кантакт для СМІ: [email protected] 

Форум Астрожскіх — рэгулярная беларуска-ўкраінская экспертная пляцоўка, створаная для абмеркавання актуальных праблем двухбаковых дачыненняў і выпрацоўкі практычных прапаноў для іх вырашэння. Традыцыйна мерапрыемства праходзіць у двух частках: палітычная частка адбываецца ў Кіеве, экспертная — у Львове.

Форум аб’ядноўвае экспертаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычных інстытутаў Беларусі і Украіны. У аснове яго працы — падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту абедзвюх краін, непрыманне расійскай агрэсіі і акупацыі, а таксама падтрымка дэмакратычнага развіцця і еўрапейскага выбару Беларусі і Украіны.

Рэгістрацыя для ўдзельнікаў — тут.

Форум арганізуюць беларускія і ўкраінскія арганізацыі: Free Belarus Center, Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма», Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут «Палітычная сфера», Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пры падтрымцы Konrad Adenauer Stiftung, Friedrich-Ebert-Stiftung (FES) і Міжнароднага фонду «Адраджэнне».

Каментары3

  • Беларускае Вызвольнае Войска
    05.09.2026
    Дапамажыце зброяй сябры
  • Конрад Адэнаўэр ?
    05.09.2026
    Арганізатары немцы?
  • Мы ўдзячныя і вітаем!
    05.09.2026
    Дзякуй вялікі Конраду Адэнаўру і Фрыдрыху Штыфтунгу за падтрымку беларускай дэмакратыі і нашай Прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай!

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

Карціну Шагала выставілі на аўкцыён больш чым за $4 мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць