Прэзідэнт Сербіі прывёў армію ў стан найвышэйшай боегатоўнасці праз напружанне ў Косаве
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падпісаў загад аб прывядзенні падраздзяленняў сербскіх Узброеных сіл да баявой гатоўнасці найвышэйшага ўзроўню.

Аляксандр Вучыч. Фота: Kremlin.ru
Згодна з дакументам, Вучыч загадаў войскам тэрмінова рухацца ў напрамку адміністрацыйнай мяжы з Косавам і Метохіяй.
Прычына такіх дзеянняў — неспакойная сітуацыя на поўначы Косава, паведамляе выданне «Навіны».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары