Эканоміка22

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?

З 2027 года ў Беларусі збіраюцца павялічыць падаткі і зборы. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі праект змяненняў у Падатковы кодэкс, які прадугледжвае індэксацыю ставак падаткаў і асобных фіксаваных сум. Змены закрануць як фізічных асоб, так і арганізацыі ды індывідуальных прадпрымальнікаў, піша выданне Mogilev.in.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

У прыватнасці, прапануецца павялічыць мінімальны падатак на прафесійны даход, транспартны падатак, падатак на першую кватэру і падатак на нерухомасць.

Падатак за здачу жылля ў арэнду ў Мінску прапануюць павялічыць з 53 да 56 рублёў за кожны жылы пакой у кватэры. У абласных цэнтрах ён вырасце з 49 да 52 рублёў, у буйных гарадах — з 33 да 35 рублёў, а ў астатніх населеных пунктах — з 20 да 21 рубля.

Збор за ўтрыманне сабак можа павялічыцца з 14 да 15 рублёў за квартал. Для сабак парод са спецыяльнага пераліку стаўка вырасце з 67 да 71 рубля за квартал.

Таксама прапануецца павялічыць транспартны падатак для ўладальнікаў легкавых аўтамабіляў. Для фізічных асоб стаўка за машыну масай да 1,5 тоны вырасце з 75 да 80 рублёў у год. За аўтамабіль масай больш за 1,5, але не больш за 1,75 тоны падатак павялічыцца з 99 да 105 рублёў, а за машыну масай больш за 1,75, але не больш за 2 тоны, — са 124 да 132 рублёў.

Змены закрануць таксама транспарт, які належыць арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам. Напрыклад, за легкавы аўтамабіль масай да адной тоны прапануецца плаціць 208 рублёў замест 196. За машыну масай ад 2 да 3 тон стаўка вырасце з 309 да 328 рублёў, а за аўтамабіль цяжэйшы за 3 тоны — з 393 да 417 рублёў.

Для грузавікоў масай да 2,5 тоны прапануюць павялічыць падатак з 337 да 358 рублёў. За аўтобус умяшчальнасцю больш за 40 пасажыраў арганізацыі будуць плаціць 655 рублёў замест 617.

Павышэнне закране і аўтамабілі павышанай камфортнасці, для якіх прадугледжаная дзесяціразовая стаўка транспартнага падатку, а таксама асобныя катэгорыі матацыклаў, на якія распаўсюджваецца пяціразовая стаўка.

Пакуль новыя сумы не зацверджаныя. Яны ўтрымліваюцца ў праекце паправак да Падатковага кодэкса на 2027 год і могуць змяніцца да прыняцця дакумента.

Каментары2

  • Вольга
    09.10.2026
    Калі ўлада ня ведае што рабіць стратэгічна - яна тактычна падвысіць падаткі не сваім. І так ўжо шмат год. Але й гэтая лінія ўжо скончваецца. Далей - вайна на баку расеі альбо канец і ўцёкі ў эміраты, дзе ляжаць скрадзеныя ў нас капіталы.
  • колькі можна
    09.10.2026
    Ну народзе павінен разумець, што будаўніцтва звышсакрэтных гмахаў і кватэраў губазіку патрабуе грошай. За 32 гады кіравання крэпкім хазяйственікам не было такой пяцігодкі, каб не раслі кошты і падаткі, каб сапраўдная, а не белстатаўская, інфляцыя складала 1-2%. Беларусы дагэтуль ўсё перакладаюць ў даляры, чаго няма мабыць ўжо нідзе ў СНД. Пытанне - тады адкуль 80% падтрымкі з такою правальнай эканамічнай палітыкай? Пытанне, канешне, рытарычнае. Для плебса палітыка правальная, а для паслугачоў рэжыма кармавая база.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць