З панядзелка пачынаюцца новыя раскопкі на месцы старога Менска. І ў іх можна ўзяць удзел любому ахвотнаму
З панядзелка, 29 мая, стартуюць новыя археалагічныя раскопкі ў старым Менску, на замчышчы і селішчы XI стагоддзя, дзе пачыналася менская гісторыя. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да прадметаў, якія праляжалі ў зямлі 1000 год!

Графік на наступны тыдзень — з панядзелка па суботу ўключна, прыкладна з 10.00 да 16.00. Паўдзельнічаць можа любы ахвотны.
Праўда, малых дзяцей (да 10 гадоў) браць з сабой не рэкамендуецца, паколькі праца руцінная і патрабуе пільнасці. Пры сабе трэба мець працоўнае адзенне і абутак, рукавіцы, ссабойку, пітную ваду. Рыштунак (рыдлёўкі, скрабкі) выдаецца на месцы.
Перад тым як ехаць, лепей у працоўны час напярэдадні патэлефанаваць і ўдакладніць, ці будуць заўтра раскопкі, бо часам праз дождж работы адмяняюцца.
Даязджаць трэба да сядзібы «Стары Менск» і на месцы тэлефанаваць па кантактным нумары. Раскопкі будуць адбывацца за 200 метраў ад сядзібы. Кантактны тэлефон: +375295782375.
Чытайце таксама:
Падчас раскопак на Менцы знайшлі артэфакты X-XII стагоддзяў
У Мсціславе ў гэтым годзе распачнуць рэканструкцыю забудовы XII—XIV стагоддзяў на Замкавай гары
-
Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет
-
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
-
У Польшчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча
Каментары