Ён быў актывістам «Зубра» і «Еўрапейскай Беларусі».

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў. Пра яго смерць паведамілі сябры ў сацсетках. Прычынай смерці называюць анкалогію.
Ён быў актывістам «Зубра» і «Еўрапейскай Беларусі». У 2000‑х яго не раз затрымлівалі за палітычную дзейнасць. Яму было 40 гадоў, ён толькі тыдзень не дажыў да 41‑га дня нараджэння.
«Побач з табой было лёгка і дзецям, і жывёлам, і людзям», — напісала ў ФБ Галіна Ляшкевіч.
Каментары