Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны
У 2020‑м ён, прыхільнік рускага свету, праходзіў міма пратэстаў у Брэсце, трапіў на суткі — і закруцілася. У Варшаве Мышленнік доўгі час быў бяздомным, стварыў блог з зацятай крытыкай дэмакратычных сілаў.

16 верасня 2026 года кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы падпісаў рашэнне пазбавіць абароны берасцейца Леаніда Мышленніка, аўтара блога «Думаць не балюча». Дакументы апублікаваў яго сябар Сяргей Пятрухін.
Працэдуру пачалі па запыце кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Агенцтва «мае інфармацыю, якая сведчыць, што Леанід Мышленнік уяўляе пагрозу для бяспекі дзяржавы».
Мышленнік прадстаўляецца былым брэсцкім прадпрымальнікам. Да 2020 года ён меў прарасійскія погляды. Насіў георгіеўскую стужку, хваліў Пуціна, рэпосціў каналы «ЛДНР».

Увечары 9 жніўня 2020 ён спытаў у сілавікоў, якія перакрылі цэнтр Брэста, дзе можна пагуляць. Яго жорстка затрымалі і далі 10 сутак арышту. Крымінальнай справы на яго ў Беларусі не было.

Пасля вызвалення Мышленнік паехаў у Польшчу на лячэнне, там і застаўся. Апынуўся на вуліцы, некалькі месяцаў жыў у закінутым будынку Варшаўскага ўніверсітэта. З часам атрымаў міжнародную абарону.
Вядзе малапапулярны канал «Думаць не балюча», у эфірах якога ў нецэнзурнай форме дае ацэнку беларускім дэмакратычным сілам. З'яўляецца зацятым крытыкам Святланы Ціханоўскай, удзельнічаў у «Сходзе неабыякавых».

Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары