Свет2424

«Вульгарнасць і гвалт». У ЗША прымаюць Біблію са школ

Школьнае кіраўніцтва ў штаце Юта вырашыла, што змест Бібліі не падпадае пад забарону 2022 года, аднак змяшчае «вульгарнасць і гвалт, непрымальныя для малодшага ўзросту». У бібліятэках для старэйшых класаў Біблію вырашылі пакінуць.

Фота: Wikimedia Commons

У амерыканскім штаце Юта вырашылі прыбраць Біблію для пачатковых і сярэдніх класаў, матывуючы гэта тым, што ў ёй ёсць «вульгарнасць і гвалт», піша Бі-бі-сі.

Раней у тым жа штаце бацькі таксама скардзіліся, што Біблія караля Якава (пераклад Бібліі, які лічыцца класічным у англамоўным свеце) змяшчае непрымальны для дзяцей сэнс.

Як пісала мясцовае выданне Salt Lake Tribune, бацькі лічаць, што гэты пераклад Бібліі непрыдатны для дзяцей малодшага ўзросту, бо «ёсць парнаграфічным згодна з новым законам».

У 2022 годзе мясцовы ўрад, дзе большасць складаюць прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі, прыняў закон, які забараняе «парнаграфічныя і непрыстойныя» кнігі ў школах.

Да гэтага часу большасць кніг, якія падпалі пад гэтую забарону, былі прысвечаны сэксуальнай арыентацыі і сэксуальнай ідэнтычнасці.

Забарона кніг, прысвечаных правам ЛГБТ або расавай ідэнтычнасці, адбываецца таксама і ў іншых штатах, якія лічацца ў асноўным кансерватыўнымі, — у Тэхасе, Фларыдзе, Місуры і Паўднёвай Караліне. Зрэшты, кнігі забараняюць і ў ліберальных штатах, але ў іх забарона тычыцца кніг, якія маюць расава абразлівы змест.

Што ж датычыць апошняй забароны ў Юце, то яна стала вынікам бацькоўскай скаргі, пададзенай у снежні 2022 года. Прадстаўнікі школ заявілі, што ўжо канфіскавалі са школьных бібліятэк сем ці восем асобнікаў Бібліі, падкрэсліўшы, што яе вывучэнне ніколі не ўваходзіла ў школьную праграму.

Пры гэтым школьная адміністрацыя не патлумачыла, якія менавіта часткі Бібліі бацькі палічылі «пошласцю і гвалтам».

Раней прадстаўнікі мясцовых органаў улады ў Юце называлі заклікі да забароны Бібліі «насмешкамі», але пасля апошніх бацькоўскіх скаргаў назвалі Біблію «складанай для чытання» ў малодшым школьным узросце.

«Традыцыйна ў Амерыцы Біблію лепш за ўсё чытаюць і разумеюць дома, ля хатняга ачага, у сям'і», — напісаў у фэйсбуку прадстаўнік мясцовых улад Кен Айвары.

Школьнае кіраўніцтва вырашыла, што змест Бібліі не падпадае пад забарону 2022 года, аднак змяшчае «пошласць і гвалт, непрымальныя для малодшага ўзросту». У бібліятэках для старэйшых класаў Біблію вырашылі пакінуць.

Зрэшты, у Юце ёсць і бацькі, якія не згодныя з абмежаваннем чытання Бібліі малодшымі школьнікамі.

«Не ўяўляю, што ў Бібліі такога, што трэба было б выключыць. Гэта ж не тое [самае], каб там былі нейкія карцінкі», — заявіў тэлеканалу CBS News адзін з бацькоў.

Юта не першы штат, дзе вырашылі прыбраць Біблію са школы. Раней гэта ўжо зрабілі ў Тэхасе, што стала вынікам кампаніі, якую пачалі бацькі, пратэстуючы супраць рашэння мясцовых улад аб забароне пэўных кніг у школах.

А ў Канзасе школьнікі самі папрасілі прыняць Біблію са школьнай бібліятэкі.

Каментары24

  • mikola
    04.06.2023
    Zvar*jaceli ! Geta usio ad shkodnaga Internetu !    Peravuczylisja !
  • ХуліНам + ХуліГан = Hans
    04.06.2023
    Ад Юты да юрты недалёка хіба?
  • Mafkees
    04.06.2023
    Все правильно. Этот сборник еврейского фольклора давно пора проверить на экстремизм.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну40

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну40

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць