Вайна66

Цяпер у Беларусі ад 500 да 700 вагнераўцаў — ГУР Украіны

«Яны заязджаюць на тэрыторыю Беларусі без зброі».

Спадарожнікавы здымак вайсковага лагера пад Асіповічамі, дзе цяпер знаходзяцца вагнераўцы. Фота: Maxar

Паводле інфармацыі спікера Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Паўла Юсава, па стане на 17 ліпеня ў Беларусі знаходзіцца ад 500 да 700 наймітаў ПВК «Вагнер». Словы спікера прыводзіць выданне «РБК-Украіна».

Юсаў адзначае, што вагнераўцы заязджаюць у Беларусь без зброі, апроч навучання беларускіх вайскоўцаў, яны таксама будуць займацца дэстабілізацыяй абстаноўкі на мяжы з Еўрасаюзам.

«Частка вагнераўцаў будзе трэніраваць беларускіх сілавікоў і вайскоўцаў, а астатнія будуць «нерваваць» Польшчу і іншыя краіны ЕС і НАТА. Украіне пры гэтым, нягледзячы на ​​іх колькасць і баявы досвед, яны прамой пагрозы не нясуць, бо прыязджаюць у Беларусь раззброенымі», — заявіў прадстаўнік ГУР Украіны Павел Юсаў.

Нагадаем, што, паводле апошняй інфармацыі, у беларускім лагеры пад Асіповічамі ўжо знаходзіцца каля 100 адзінак вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер».

Перамяшчэнне расійскіх наймітаў ужо прывяло да рэзкага павелічэння колькасці польскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў на мяжы з Беларуссю.

Каментары6

  • ???
    18.07.2023
    Теперь нужны координаты размещения палатак с ними...))))) и дальше, как с А-50.
    Белорусь партизанская страна!
  • NJ
    18.07.2023
    Як гэта супярэчыць сказанаму? І чаму гэта “трызненне”? На той момант была адна інфармацыя, зараз іншая. Ды й увогуле, ёсць такое паняцце як іпса, ёсць іншыя метады, а вы на іх павяліся як сляпое кацянё, ды яшчэ з такім нікам))) Трэба ж умець чытаць паміж радкоў.
  • ЦРУ
    18.07.2023
    NJ, на якi на той момант, мiж якiх радкоў?:) Ужо на той момант было зафiксавана будаўнiцтва шматтысячных лагероў у Асiповiчах, ЦРУ валодала спутнiкавай iнфармацыяй.:) Адзiнае iпса якое на той момант было гэта iпса КГБ-ФСБ аб тым, што Беларусь гэта "ўсяго толькi хаб для перапраўкi вагнера затым ў Афрыку" i што гэтыя лагеры не для вагнераўцаў, а для нейкага там "персанала")). Па сутнасцi Буданаў перапяваў расейскую дэзынфармацыю:)

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць