Грамадства44

«Што я ведаю пра мужа? Увогуле нічога». З Андрэем Пачобутам таксама знікла сувязь

Аксана Пачобут, жонка асуджанага журналіста і грамадскага дзеяча Андрэя Пачобута, расказала «Народнай Волі», што лістоў ад мужа яна не атрымлівала з 6 ліпеня.

Андрэй Пачобут на судзе. Фота: БелТА

«Што на сёння я ведаю пра мужа? Увогуле нічога, — паведаміла Аксана Пачобут. — Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак.

Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Андрэй паведаміў пра гэта ў лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у каранціне яго абвясцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадач і спаткання».

Па словах Аксаны Пачобут, з 6 ліпеня лістоў ад мужа няма.

«Да яго не пускаюць адваката, — дадала жонка журналіста. — Таксама стала вядома, што Андрэй у ШІЗА. Верагодна, другі ці трэці раз запар. Невядома, як ён там трымаецца без лекаў».

Журналіст і актывіст польскай супольнасці з Гродна Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Згодна з прысудам абласнога суда, ён быў прызнаны вінаватым у публічных закліках да дзеянняў, нібыта накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзе матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, з выкарыстаннем медыя і сеткі інтэрнэт, а таксама ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкметах нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб.

У лютым гэтага года Андрэю Пачобуту быў вынесены прысуд — восем гадоў зняволення з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары4

  • mikola
    26.07.2023
    Nivjadoma-dze znik Slavamir  Adamovicz ? Hto vedae ?
  • Квжан
    26.07.2023
    mikola, Думаю, што пана меркаваньні маюць падставу. Што ім перашкаджае паказаць гэтых паноў жывымі й гэтым зьняць з сябе ўсе падозраньні? Значыць адбылося нешта такое, што не дае ім такое мажлівасьці. Калі гэты людзі служачыя рэжыму скраў і забіў такіх людзей, як Завадзкага, Захаранка, Красоўскага, забіць Карпенку дык што ім перашкаджае забіць астатніх палітвязьняў?
  • mikola
    26.07.2023
    Baczu- Nikomu ne cikava !  Usim udaczy ! Paedu u Galandyiu (dasc Bog!) u njadzeliu za *travoiu*....

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі3

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік21

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць