«Мы пераканаліся, што творцы не апусцілі рук». У Варшаве завяршыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
Паводле галоўнай ініцыятаркі правядзення кангрэса, стваральніцы платформы «ІнБелКульт 2.0» і кіраўніцы «Вольнага хору» Галіны Казіміроўскай, галоўным вынікам імпрэзы можна лічыць гатоўнасць да дыялогу — як з боку творцаў, якія вымушана апынуліся ў эміграцыі, так і з боку замежных структур, гатовых падтрымліваць беларускае мастацтва.
Паслухаўшы паведамленні даследчыкаў эміграцыйных працэсаў, якія прагучалі ў першы дзень працы кангрэса 16-га верасня, дзеячы беларускай культуры яшчэ раз асэнсавалі сваё становішча ў замежжы. Але гэта не стала падставай для адчаю, падкрэслівае Галіна Казіміроўская:
«Мы разумеем, што бракуе фінансавання, што складана развіваць беларускую культуру ў чужых краінах, але мы рухаемся. І пакуль мы штосьці робім, у нас заўсёды ёсць шанец збудаваць масты паразумення, знайсці адказы на складаныя пытанні, з якімі творцы сутыкаюцца ў эміграцыі».
Галіна Казіміроўская
Як сведчыць гісторыя, творцам у эміграцыі бывае цяжэй за ўсіх. Бо трэба шукаць сродкі на жыццё, болей дбаць пра матэрыяльнае, а на духоўнае часам проста не застаецца сіл. Таму галоўнай мэтай правядзення кангрэса, кажа яго ініцыятарка, было ўвасабленне падтрымкі ў творчым асяродку беларусаў за мяжой:
«Гісторыя яшчэ не ведала такога маштабнага зыходу дзеячаў культуры з Беларусі. Гэта сотні людзей, якія трапілі ў складаныя ўмовы.
І мы не павінны дапусціць, каб гэтыя людзі, якія пішуць добрыя кнігі і музыку, ствараюць цікавыя спектаклі, малююць, спяваюць, у эміграцыі кінулі займацца мастацтвам. Калі такое здарыцца, гэта будуць грандыёзныя страты для нашай беларускай культуры. Іх проста няма кім замяніць, бо творцы — гэта рэсурс нашай культуры, які не аднаўляецца.
Таму мы шукаем падтрымкі з розных бакоў – і звонку, і з нашага ўласнага ўнутранага чалавечага рэсурсу, каб як мага большая колькасць людзей мастацтва засталася на сваёй глебе».
У другі дзень працы ўдзельнікі кангрэса аналізавалі, наколькі паспяховай можна лічыць дзейнасць у эміграцыі творцаў у галіне папулярызацыі беларускага фальклору, тэатральнага і выяўленчага мастацтва, у выдавецкай справе. Таксама шмат гаварылася і пра тое, што варта лічыць маркерамі нацыянальнай культуры.
Беларуская мова, захаванне асаблівасцяў беларускага светаўспрымання, самаідэнтыфікацыя — усё гэта фактары, здольныя не толькі паспрыяць захаванню культурнай спадчыны, але і зрабіць беларускую культуру цікавай усяму свету. Як, прыкладам, цікавымі ўсяму свету былі «Песняры» з Уладзімірам Мулявіным.
Таму ствараць высокамастацкія творы — гэта сёння адзіны выбар беларускага творцы, калі ён хоча бачыць сваю культуру не местачковай з'явай, а годным унёскам у сусветны культурніцкі кантэкст.
«Пра тое, што беларускім творцам трэба сустракацца і супрацоўнічаць, даўно гаварылася і ў кулуарах, і падчас розных мерапрыемстваў, — зазначыла суарганізатарка мерапрыемства, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — Гэта дае магчымасць абменьвацца досведам і падтрымліваць адно аднаго».
Таццяна Нядбай
На яе думку, неабходнасць у каардынацыі наспела, бо за час з 2020-га года беларускім культурніцкім структурам давялося шмат чаго перажыць: шмат арганізацый было ліквідавана беларускімі ўладамі, некаторыя з іх здолелі аднавіць сваю дзейнасць у замежжы. Таксама ва ўмовах эміграцыі стварыліся і абсалютна новыя творчыя ініцыятывы. Таму сёння вельмі важна ведаць і падтрымліваць адно аднаго, выбудоўваць гарызантальныя сувязі і разам шукаць вырашэнне праблем.
З гэтай задачай — даць магчымасць творцам пазнаёміцца, паразважаць пра перспектывы, даведацца пра ўмовы падтрымкі — Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі па вялікім рахунку справіўся, мяркуе Таццяна Нядбай.
І тое, што на адрас арганізатараў ужо прагучалі папрокі ад тых, хто не здолеў туды трапіць, сведчыць пра неабходнасць стварэння падобных дыскусійных і адукацыйных пляцовак.
Таму вельмі верагодна, што першы кангрэс, які сабраў беларускіх творцаў — вымушаных эмігрантаў, будзе далёка не апошнім.
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі
Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт
Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне1111
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта44
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта4
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры1010
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце88
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце8
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка114114
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка114
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў1616
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў16
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай2626
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай26
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася1818
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»2929
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй44
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя77
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7
Каментары