Моды88

Беражы галаву. Шапкі ад беларускіх вытворцаў, у якіх будзе не толькі цёпла, але і прыгожа

Шапка — той аксэсуар, які павінен не толькі саграваць, але і ўпрыгожваць. Выбралі для вас файныя мадэлі, якія не захочацца здымаць.

Мала хто любіць шапкі, і гэта цалкам зразумела — яны лёгка могуць сапсаваць нават самы стыльны лук. Але гэтай восенню нам не давядзецца ахвяраваць цяплом дзеля прыгажосці. Сабралі для вас наймаднейшыя галаўныя ўборы ад беларускіх дызайнераў.

Чэпчыкі ад Ксеніі Есіпавай

Фота: інстаграм брэнда

Вязаны чэпчык — піск асенне-зімовага сезона. Яго носяць як з класічнымі паліто, так і са спартыўнымі пухавікамі і курткамі. Плюс такога аксесуара — варыятыўнасць вобразаў, якія можна з ім рабіць. У завязаным выглядзе атрымаецца далікатны лук у стылі Джэйн Осцін, у развязаным — небяспечны гранж, як у Кейт Мос. Набыць такую прыгажость можна у дызайнеркі Ксеніі Есіпавай.

Шапкі з ражкамі ад Babyshka Rusalka

Фота: інстаграм брэнда

Шапкі з «ражкамі» ці «вушкамі», якія стварае брэнд Babyshka Rusalka, застаюцца ў модзе. Такая мадэль патрапіла ў трэнды пару гадоў таму і, верагодна, затрымаецца з намі яшчэ некалькі халодных сезонаў. Дызайнеры і стылісты прапануюць насіць такія са стрыманым верхам — аднатонным паліто або швэдарам, надзетым на падоўжаную кашулю. Акрамя гэтага, такі аксесуар прапануецца модніцам за 40 — у іх гардэроб такая шапка ўнясе крыху хуліганства.

Вытанчаны капялюшык ад Веры Скубаевай

Фота: інстаграм брэнда

Падабраць капялюшык, які будзе адпавядаць усім модным трэндам і лёгка ўпішацца ў сучасны гардэроб, — не лёгкая задача. На шчасце, дызайнерцы Веры Скубаевай удалося стварыць менавіта такую ​​мадэль — не вычварную і ў меру крэатыўную. Каб вобраз зайграў, дадайце да яго тонкія скураныя пальчаткі.

Цёплыя шапкі ад Zimaby

Фота: інстаграм брэнда

Тым, каму хочацца нечага звыклага, падыдуць аб'ёмныя галаўныя ўборы ад Zimaby. Такія глядзяцца адчувальна лепш за звычайныя трыкатажныя шапкі: яны трымаюць форму і візуальна не дадаюць лішняга аб'ёму шчокам.

Балаклавы ад Шалік Бактус

Фота: інстаграм брэнда

Шапка, якая з'явілася ў нашых шафах дзякуючы фанацкаму руху ультрас, паспяхова заваёўвае свет моды. Асноўны плюс балаклавы ад брэнда Шалік Бактус — цеплыня і адсутнасць неабходнасці насіць швэдар з высокім горлам. Акрамя таго, такая шапка выдатна падыдзе інтравертам — у іх з'явіцца добрая падстава, каб не ўдзельнічаць у непатрэбных размовах.

Дарэчы, балаклава — не адзіны аксэсуар з фанацкага гардэроба, які перайшоў на модныя падмосткі. Зусім нядаўна з'явіўся новы трэнд — блоккор. Пра яго мы падрабязна расказвалі ў гэтым артыкуле.

Пацешныя шапкі ад Docker.head

Фота: інстаграм брэнда

Ад ветра такая шапка не абароніць, затое верхавіну сагрэе добра. Фішка мужчынскай мадэлі — папружка, якая рэгулюе памер, жаночай — пацешныя вушкі, якія нікога не пакінуць абыякавым. Купіць упадабаную шапку можна ў брэнда Docker.head.

Калі ў вашым шопінг-лісце значыцца яшчэ і паліто, зазірніце ў падборку верхняга адзення ад беларускіх дызайнераў — і стыльны восеньскі лук вам забяспечаны.

Каментары8

  • Ируан
    29.10.2023
    Половина представленных изделий - ужасны. Часть из  них - банальны и непрактичны.
  • Максим Дизайнер
    29.10.2023
    Кто-нибудь, отправьте этих новых эвропейских "дизайнеров" на завод. И тех, что сердечки на чужие байки клеили, с ценами, как в Levis, тоже прихватите.
  • дочка Максима Дизайнера
    08.01.2024
    я просто делала это все лет как минимум 30 лет назад...

    поэтому мне все смешно ревит... когда мне говорят - да у тебя ж там 10 винда

    я дауно (много лет назад) сама (!) допетрила, как обходить ее) глючную 10 винду)

    ну вот... как-то так

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць