Нерухомасць88

Як цяпер выглядае гандлёвы цэнтр, які будуюць на месцы Чэрвеньскага рынку ў Мінску

На месцы Чэрвеньскага рынку на скрыжаванні Маякоўскага і Аранскай у 2024 годзе плануюць дабудаваць гандлёва-забаўляльны цэнтр. Як цяпер выглядае ТЗЦ, паказаў Realt.by.

Фота тут і далей: Realt.by

Першапачаткова забудаваць тэрыторыю Чэрвеньскага рынку планаваў іранскі інвестар «Дзідас». У 2013 годзе (а гэта ўжо 10 гадоў таму) рынак знеслі — і пазней ён пераехаў у Чыжоўку. Аднак нават праз некалькі гадоў будаўніцтва так і не пачалося. Участак у іранцаў у выніку канфіскавалі і выставілі на аўкцыён.

Увосень 2016 года права забудаваць гэтую тэрыторыю купіла кампанія «Сільвер Капітал», якая была тады падкантрольная беларускаму бізнэсоўцу Магамеду Магамедаву (ён сузаснавальнік комплексу «Галерэя Мінск»). Інвестар вырашыў пабудаваць тут гандлёвы цэнтр. Аднак падчас праектавання комплексу ён сутыкнуўся з шэрагам праблем па праекце, якія былі ліквідаваныя толькі ў пачатку 2019 года.

Затым уладальнікі «Сільвер Капітал» прадалі кампанію структуры групы кампаній «РАПА», якая кіруе гіпермаркетамі Green. Адпаведна, ёй перайшоў і ўчастак на былым Чэрвеньскім рынку. Будаўніцтва ТЗЦ пачалося тут у 2020 годзе.

ТЗЦ планавалі пабудаваць у 2023 годзе, але будоўля зацягнулася ў тым ліку праз санкцыі.

Цяпер сцены і дах ТЗЦ ужо цалкам гатовыя. Завяршаецца шкленне. 

Новы гандлёва-забаўляльны цэнтр будзе плошчай каля 30 тысяч квадратаў. Раней меркавалася, што два ніжнія ўзроўні аддадуць пад гандаль — там размесцяцца гіпермаркет (па логіцы — «Грын») і розныя крамы.

Вышэй меркаваўся дзіцячы забаўляльны цэнтр, а таксама кафэ і крамы дзіцячага адзення. На апошнім паверсе — фітнэс-цэнтр і фуд-корт.

Праект будынка рабіў дзяржаўны інстытут «Мінскграмадзянпраект».

Выява: «Мінск-Навіны»

Дабудаваць комплекс плануюць да ліпеня 2024 года.

Каментары8

  • Юзік
    26.10.2023
    Яшчэ адзін. Дзе яны на ўсе гэтыя гандлёвыя цэнтры пакупнікоў набяруцца?
  • маленькая архітэктарка цемры
    26.10.2023
    Чэрвеньскі рынак гістарычны - першы рынак Менску. не - яго з яго гістарычнага месца сагналі і пабудавалі замест чарговае мега гандлёва-забаўляльнае нешта. можа апошняе?
  • Максим Дизайнер
    27.10.2023
    маленькая архітэктарка цемры, 

    А нужно было оставить старые сараи и палатки с китайскими лохмотьями с примеркой на газетке?

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць