Грамадства99

Прапагандысты трыумфуюць: армія Беларусі — 12-я ў свеце. Але ёсць нюанс

Прапагандысцкі канал «Невольфович», які спецыялізуецца на вайсковай тэматыцы, падзяліўся сенсацыйнай навіной. Аказваецца, амерыканскае выданне U. S. News & World Report апублікавала рэйтынг самых моцных армій свету, і ў ім Беларусь займае ганаровае 12-е месца. 

Фота ілюстрацыйнае

Наймацнейшая армія свету паводле гэтага рэйтынга — расійская, другое месца займаюць ЗША, трэцяе — Кітай, далей ідуць Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Украіна, Іран, Вялікабрытанія, Германія, Турцыя і Саудаўская Аравія.

Адразу пасля Саудаўскай Аравіі, на 12-м месцы, размясцілася нібыта беларуская армія. А дзе ж ядзерныя дзяржавы: Францыя, Індыя, Пакістан?

Рэйтынг, апублікаваны ў канале «Невольфович»

«Гэты рэйтынг быў сабраны шляхам апытання больш за 17 тысяч чалавек з розных куткоў свету, і, хоць яго падрыхтоўка не вялася вайсковымі экспертамі, ён усё ж наводзіць на пэўныя думкі», — трыумфальна канстатуе «Невольфович». Маўляў, такая высокая ацэнка сведчыць пра поўны правал заходняй інфармацыйнай палітыкі. 

Насамрэч гэты рэйтынг адлюстроўвае не нейкую аб'ектыўную сітуацыю, а хутчэй толькі стэрэатыпы, якія складваюцца пра тую ці іншую краіну ў вачах грамадзян. Самі яго арганізатары пішуць, што апыталі 17 195 чалавек з 36 краін свету — Амерыкі, Афрыкі, Азіі, Еўропы і Блізкага Усходу. З гэтых рэспандэнтаў 8 267 належалі ўмоўна да інфармаванай эліты, 4 622 былі людзьмі, якія прымаюць бізнэс-рашэнні, а 7 402 лічыліся шырокай грамадскасцю, «простымі людзьмі». 

Тое, што Беларусь у выніковым рэйтынгу па пытанні арміі заняла такую высокую пазіцыю, сведчыць толькі пра тое, што яна іншаземцамі ўспрымаецца як надзвычай мілітарызаваная краіна, каб ацаніць жа рэальную якасць яе арміі, апытаныя людзі проста не былі кампетэнтныя.

У агульным рэйтынгу ж краін, складзеным на аснове розных паказчыкаў, Беларусь заняла 86 месца з 87, апярэдзіўшы Іран і саступаючы М’янме (80 месца), Лівану (85 месца) ды Гане (73 месца).

Чытайце таксама:

Хто такі генерал Муравейка, які хоча прарубіць калідор да мора «сілай зброі»

Ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак нападу Расіі на Беларусь

Сахашчык — пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і пра тое, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам». Новы «Ток»

Каментары9

  • Бобр
    31.10.2023
    Получается, что в белорусской армии сильны политруки. Населению всему мира внушили, что беларуская армия сила, с которой стоит считаться
  • Gorliwy Litwin
    31.10.2023
    Гэта толькі пакуль не праверана рэальнай вайной. А калі правераць, адкоціцца на тую ж пазіцыю што і футбольная зборная. Бо матывацыя тая самая
  • Правдорез
    31.10.2023
    Короче, прохожие бомжи определили белармию на 12 место!)

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну11

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын9

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну11

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць