Грамадства

Рэдактара Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» знаходзіцца ў СІЗА № 6 у Баранавічах ад 27 лістапада. Да таго Аляксандра Манцэвіча ўтрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне, паведамляе БАЖ.

Аляксандр Манцэвіч

Сёлета 3 лістапада суд Маладзечанскага раёна ў асобе суддзі Аляксея Іршына прызнаў Аляксандра Манцэвіча вінаватым у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса). Манцэвіча асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

Сваёй віны асуджаны рэдактар незалежнага СМІ не прызнаў, у сваім апошнім слове на судзе ён казаў пра тое, што ганарыцца сваімі продкамі, сваімі роднымі, сябрамі і «Рэгіянальнай газетай», што была разам са сваімі чытачамі на працягу больш як 25-ці гадоў: «Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду».

У ліпені 2021 года рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты», якая асвятляла жыццё Маладзечна і памежжа Мінскай і Гродзенскай абласцей, вымушана прыпыніла выпуск друкаванага выдання і засяродзілася на інтэрнэт-версіі. Пазней Мінінфарм на падставе рашэння суда Маладзечанскага раёна ўнёс сайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля атакі сілавікоў на рэдакцыю і затрымання галоўнага рэдактара сёлета ў сакавіку, той жа суд прызнаў «экстрэмісцкім» яшчэ і кантэнт выдання ў сацсетцы «ВКонтакте».

Рэдактара Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы, і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай — спачатку змясцілі ў ІЧУ Маладзечна, а пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання перавялі ў следчую турму № 8 Жодзіна (Мінская вобласць).

Ператрусы тады правялі таксама ў супрацоўнікаў рэдакцыі. Сілавікі забіралі аргтэхніку і грошы, ва ўсіх узялі падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

Паводле абвінавачання, Аляксандр Манцэвіч на пасадзе кіраўніка рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» разам з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта распаўсюджваў у друкаваным выданні і афіляваных інтэрнэт-рэсурсах ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць беларускую дзяржаву і яе органы ўлады.

Следства сцвярджала, што «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

6 красавіка 2023 года праваабаронцы прызналі Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем. «Лічым, што дзеянні ў дачыненні да яго з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова», — гаварылася ў заяве праваабарончай супольнасці.

5 жніўня журналіст сустрэў за кратамі свой 65-гадовы юбілей.

Сваякі, сябры і калегі просяць падтрымаць яго лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі на адрас:

225413, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Следчы ізалятар № 6. Аляксандру Барысавічу Манцэвічу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам12

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі44

«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта». У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.2

Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча

Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам12

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць