Грамадства1212

30 гадоў таму Біл Клінтан наведаў Мінск

42-гі прэзідэнт ЗША правёў у Беларусі шэсць гадзін.

30 гадоў таму, 15 студзеня 1994 года, Беларусь наведаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Яго сустракалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Клінтан правёў у Мінску крыху болей за шэсць гадзін.

Кіраўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, усклаў вянок на Плошчы Перамогі, павітаўся і паразмаўляў з мінчукамі на праспекце тады яшчэ Францішка Скарыны, сустрэўся з моладдзю ў Акадэміі навук.

Біл Клінтан наведаў таксама Курапаты — месца масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору, дзе ўшанаваў памяць загінулых. 

Больш прэзідэнты ЗША ў Беларусь не прыязджалі.

Аднак у ліпені 1974 года ў Мінск заехаў прэзідэнт Рычард Ніксан, які гасціў у Маскве. Праз месяц у Амерыцы выбухнуў «уотэргейцкі скандал», і Ніксан пайшоў у адстаўку.

Каментары12

  • Курапаты
    15.01.2024
    У Курапатах Біл Клінтан быў разам з адкрывальнікам гэтага месца савецка-расейскага генацыду беларускага народа Зянонам Пазьняком.
  • Шляхцич Завальня
    15.01.2024
    Analtoli Starkou, видели все эту фотографию, ты там с радужным флагом стоишь
  • Anatoo Starkou
    15.01.2024
    Курапаты ,Адпаведна публікацыі ЕўрарадыёFM, урочышча Курапаты адчынілі тры мінскіх юнака, а не згаданы табой твой бчб правадыр.

    Я кажу пра артыкул ЕўрарадыёFM Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.18, у якім гаворыцца, што на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988 года першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў артыкуле «Курапаты - дарога смерці».

    Такім чынам, разам з Клінтанам у Курапатах быў звычайны дэпутат ВС 12 склікання Зянон Пазьняк. Трох мінских хлопцаў-першаадкрывальнікаў Курапат тады, на жаль, не запрасілі на сустрэчу з прэзідэнтам Клінтанам. Шкада. Мо наша гісторыя была б іншай. Правільнай.

    На кольки я ведаю, аўтар той пулікацыі і ЕўрарадыёFM зараз у Польшчы.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць