Грамадства33

Рыбакі на выходных цэлым натоўпам акупавалі невялікую рачулку пад Гроднам. Лавілася добра, але шмат і насвінячылі

Днямі многія беларускія СМІ і сацсеткі абляцела відэа, на якім цэлыя натоўпы рыбакоў сабраліся на невялікай рэчцы непадалёк ад Гродна і вудзяць там рыбу, седзячы ледзь не адзін у аднаго на галаве. Цяпер выявілася, што такая народная папулярнасць гэтага месца мае яшчэ адзін непрыглядны бок. 

Дзясяткі рыбакоў сабраліся побач з аграгарадком Свіслач на невялікай затоцы аднайменнай ракі, паведамляла выданне Newgrodno. Увесь лёд там быў у лунках-дзірках.

Такое рыбалоўства выклікала шырокае абмеркаванне ў інтэрнэце, і не ўсе каментатары ацэньвалі яго станоўча. Хтосьці асуджаў рыбакоў за тое, што яны не думаюць пра бяспеку, хтосьці называў іх «галоднымі».

Самі ж рыбакі называлі сітуацыю цалкам звычайнай. Маўляў, бліжэй да вясны рыба пачынае актыўна перамяшчацца па акваторыі рэк і часта заходзіць у такія затокі, якія злучаюцца з ракой. Акрамя таго, лёд на такіх затоках, як правіла, мае дастатковы запас трываласці, што робіць падобную рыбалку бяспечнай у параўнанні з рыбалкай на самой рацэ.

Але пасля сыходу рыбакоў выявіўся і яшчэ адзін бок праблемы. Адзін з карыстальнікаў тыктока наведаўся туды ў будны дзень і заўважыў, што рыбакоў на лёдзе цяпер амаль няма, а вось смецця пасля іх — горы. Валяюцца на лёдзе і бутэлькі, і анучы, і недакуркі, і нават мёртвая рыба. Пасля раставання лёду ўсё гэта смецце апынецца на дне вадаёма, што, вядома, не лепшым чынам адаб'ецца на экалогіі.

Мужчына ходзіць па лёдзе з пакетам, збірае смецце і здымае ўсё, што адбываецца, на відэа. 

@nashaniva Гісторыя жыцця простага беларускага рыбака #рыбалка #беларусь #новостибеларуси #женарыбака #беларусы #нашаніва ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары3

  • Шнайдэр
    14.02.2024
    І пофіг трэцяя сьвятовая аайна!... Абы каб клявала...
  • Иегова
    14.02.2024
    Фу, быдлоиды.
  • Залатая рыбка
    15.02.2024
    Быдла на паляванні

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?2

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»4

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць