Грамадства66

БТ атакавала Яўгена Перліна, выліўшы на яго новы «кампрамат»

Днямі праўладныя прапагандысты накінуліся на крамы «Міла» за рэкламу з былым тэлевядучым Яўгенам Перліным, які пакінуў дзяржаўнае тэлебачанне ў 2020 годзе. У выніку рэкламу прыбралі. Перлін у адказ апублікаваў пост у інстаграме, у якім расказаў, як любіць Мінск, Беларусь, беларусаў, што нікому не здраджваў. Мімаходзь ён згадаў пра свае праекты на тэлебачанні, і гэта раз'юшыла былых працадаўцаў.

У тэлеграм-канале Агенцтва тэлевізійных навін БТ з'явіўся разгромны пост, у якім, як сцвярджаецца, прапагандысты «не змаглі ўжо маўчаць і спяшаюцца паведаміць», што праца Перліна на тэлебачанні была нібыта нічога не вартай.

Такая нервовая рэакцыя стала адказам усяго на адну перлінскую фразу: «Столькі праектаў мы запусцілі, столькі прыгажосці паказалі ў вячэрнім шоу на ТБ, у рамках Еўрабачання і розных спартыўных турніраў».

Былыя калегі сцвярджаюць, што шоу Перліна «Макаёнка, 9» было адным з найбольш правальных праектаў канала «Беларусь 1»: «сярэдняя доля — у раёне 2-2,5% пры цяперашняй долі тэлеканала 8-9%». Яго ўжо быццам збіраліся пераносіць на нязручны начны час, а пасля ўвогуле закрыць.

У супрацьлегласць перлінскай праграме расхвальваецца праект «Фактор.ВУ», які, паводле прапагандыстаў, «меў сярэднюю долю аднаго эфіру ў трэцім сезоне ў раёне 21-22%. Самы рэйтынгавы эфір — у раёне 28%. На піку тэлеглядзення — больш за 40%».

Мяркуючы па лічбах апошняга тэлевымярэння, ганарыцца «Беларусь 1» няма чым. У топе праграм быў толькі адзін з выпускаў «Фактор.ВУ» з рэйтынгам 4,81%.

Чытайце: «Даярка з Хацапетаўкі» абагнала Эйсманта. Што найбольш глядзелі на ТБ у студзені? 

Акрамя таго, у допісе АТН сцвярджаецца, што Перлін «да стварэння «Еўрабачання» ніколі не меў ніякага дачынення. Да вядзення —так. Але яно не мае ніякага дачынення да стварэння».

Што маецца тут на ўвазе пад стварэннем «Еўрабачання», не ўдакладняецца. Як вядома, гэты праект не беларускі, а створаны яшчэ ў 1956 годзе, задоўга да нараджэння Яўгена Перліна і, відаць, таксама ягоных крытыкаў.

Цяпер Яўген Перлін зарабляе на жыццё тым, што вядзе вяселлі і карпаратывы.

Каментары6

  • Васіль
    22.02.2024
    З той жа кагорты - меркаваў будзе новы гаспадар ... але стары утрымаўся, а назад фарш не правернеш, памятаю як ен лайном паліваў дэмакратаў і лізаў уладзе не месца адно ...
  • Перило
    22.02.2024
    А кто этот Перлин ???
  • Woodoo Cult
    23.02.2024
    Жабагадюкинг))

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць