Свет1515

У Трампа назвалі фэйкам паведамленне аб ягоным «мірным плане» са здачай тэрыторый Украіны

Дарадца выбарчай кампаніі Дональда Трампа Джэйсан Мілер назваў фэйкавай навіной паведамленне выдання The Washington Post, у якім раскрываліся нібыта дэталі «мірнага плана» Трампа ў дачыненні да Украіны. Пра гэта Мілер расказаў у інтэрв'ю The New York Post, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Мілер настойвае на тым, што Трамп не спыніцца ні на адным мірным плане, пакуль не заступіць у пасаду і не зможа належным чынам узважыць усе варыянты.

«Гэта ўсё фэйкавыя навіны ад Washington Post. Яны проста прыдумляюць гэта», — сказаў дарадца кампаніі Трампа Мілер.

У той жа час ён падкрэсліў, што Трамп — «адзіны, хто гаворыць пра спыненне забойстваў». «Джо Байдэн гаворыць пра працяг забойстваў», — заявіў Мілер, відавочна, маючы на ўвазе пазіцыю Байдэна падтрымліваць Украіну зброяй.

Дональд Трамп — верагодны кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў — часта выхваляўся тым, што мог бы дамовіцца аб мірным пагадненні паміж Расіяй і Украінай на працягу 24 гадзін, калі яго абяруць. Але ён неаднаразова адмаўляўся публічна ўдакладніць, як ён змог бы гэта зрабіць. 

Каментары15

  • Чел
    08.04.2024
    Кто бы сомневался: WP. Это как у Соловьёва спросить про планы Зеленского.
  • Бідон
    08.04.2024
    Байдэну гэта брахня не дапаможа застацца.
    Трамп стае толькі мацней.
  • Жэка
    08.04.2024
    Трамп нікому пра свае планы не скажа. Але ясна адно: уся лявацкая прапаганда, усе гэтыя блохеры і газэты, якія атрымоўвалі грошы ад сораса і дэмпартыі за паліваньне брудам Трампа (у тым ліку наш "бастыён беларушчыны") - ім, відаць, прыйдзецца зачыніцца.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць