Грамадства44

У Глыбокім у вышук абвясцілі журналіста і ўсю яго сям'ю

Фотаздымкі Змітра Лупача і дваіх ягоных дзяцей вывесілі на інфармацыйным стэндзе каля Глыбоцкага РАУС, дзе размяшчаюць абвесткі пра тых, каго шукае міліцыя. Цяпер там ёсць і асобны спіс пад назвай «злачынцы», хаця суда над пераважнай большасцю гэтых асобаў не было і іх вінаватасць у нейкіх злачынствах не даказаная, піша БАЖ.

Зміцер Лупач. Фота: БАЖ

Пра Змітра Лупача паведамляецца, што ён «схаваўся ад следства», а таксама пазначаны артыкул 361-4 (ч. 1) Крымінальнага Кодэкса РБ (вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Непасрэдна перад ад’ездам у ліпені 2021 года яго затрымлівалі на трое сутак у межах крымінальнай справы, распачатай за нібыта распальванне варожасці. У снежні 2023 года сілавікі правялі ператрусы ў ягонай кватэры ў Глыбокім, а таксама ў вясковай хаце, якая дасталася Змітру Лупачу ў спадчыну.

Гэтаксама летась у снежні на Віцебшчыне прайшла цэлая серыя допытаў і ператрусаў у межах крымінальнай справы, распачатай супраць стваральнікаў сюжэта, знятага ў Полацку і паказанага на тэлеканале «Белсат» (медыя абвешчанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»). Зміцер Лупач не выключае, што ператрусы ў ягоным жыллі маглі быць звязаныя з гэтай справай, але пра тое, што яго асабіста вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмізму», яму нічога невядома. Позвы ў суд ён не атрымліваў, ніякіх афіцыйных звестак пра тое, што ён ужо асуджаны па крымінальным артыкуле, няма. Таму залічэнне ў шэраг «злачынцаў» ён лічыць паклёпам.

На гэтым самым стэндзе каля Глыбоцкага РАУС размешчаны і фотаздымкі ягоных дзяцей — сына Валянціна і дачкі Кацярыны, якія цяпер таксама жывуць у замежжы. Пра Валянціна Лупача напісана, што ён нібыта ўхіляецца ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу ( ч. 1 арт. 435 КК РБ), пра Кацярыну Лупач — што яна «хаваецца ад следства», распачатага на падставе ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Святлана, старэйшая дачка Змітра Лупача, ужо асуджаная паводле гэтага артыкула і адбывае пакаранне ў гомельскай ПК № 4.

Сёлета 19 студзеня імя і прозвішча жанчыны з’явілася ў «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Беларуская праваабарончай супольнасць прызнала яе палітзняволенай. 

У глыбоцкі «спіс злачынцаў», абвешчаных такімі без суду і следства, трапіла і Людміла Барэйка, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан». Следчы камітэт распачаў супраць яе «спецвытворчасць», бо жанчына таксама была вымушаная з’ехаць за мяжу.

Каментары4

  • Спадар
    11.04.2024
    Тое самае,каб Чыкаціла "абвясціў у вышук" свае ахвяры...
  • Беларус
    11.04.2024
    ПКК збiраецца уваходзiць?
  • Беларус
    11.04.2024
    Беларус, далучайцеся ці дапамагайце данатамі (толькі не ў беларускіх картак)

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць