Усяго патроху22

Мінскі маторны завод пачаў выпускаць уласныя шкарпэткі

Мінскі маторны завод, асноўнай спецыялізацыяй якога з'яўляецца выраб дызельных трактарных рухавікаў, запусціў у продаж уласную калекцыю шкарпэтак з «духам сапраўднага маторабудаўніка», паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Фота: прэс-служба ММЗ

У калекцыі шкарпэткі ўсяго двух колераў — чорнага і белага, і ўсяго двух памераў: 25 — для жанчын і 27 — для мужчын.

Затое куды больш багаты выбар надпісаў на шкарпэтках: «Алергія на нізкія абароты», «Працую на рухавіку ўнутранага згарання», «Заводжуся з паўабароту», «Мой блок вам у плечы!» і да т. п.

Шкарпэткі плануюць прадаваць у фірмовых крамах ММЗ.

Каментары2

  • Ёсік
    11.05.2024
    Хутка, хутка будзе мінскі шкарпэтачны завод. Свае рухавікі на лецішчы паставіце. Крэпкі хазяйствінік даб'е ўсё. Быў днямі ў Ігумен, гэта да чаго дажылі, каб зачынілі хлебазавод, малочны завод.
  • Шкарпэтка
    11.05.2024
    Гэта прарыў!

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць