Свет55

МАГАТЭ аказвала прамую падтрымку іранскай ядзернай праграме

Агенцтва ААН выдзяляла грошы і адпраўляла іранскіх спецыялістаў на навучанне ў Расію.

Завод па перапрацоўцы ўрану ў Ісфахане. Фота: Getty Images

Міжнароднае агенцтва па ядзернай энергіі (МАГАТЭ) аказвала падтрымку іранскай ядзернай праграме. Гэта вынікае з канфідэнцыйных файлаў па ядзернай праграме Ірана, на якія спасылаецца BILD am SONNTAG

МАГАТЭ, якое ўваходзіць у структуру ААН, на мінулым тыдні аб'явіла, што Іран пашырыў ядзерную праграму. Аднак менавіта гэтае агенцтва гадамі падтрымлівала іранскія даследаванні фінансава, а таксама адпраўляла даследнікаў з Ірана на навучанне ў Расію.

Прадстаўнікі МАГАТЭ ў пачатку 2022 года сустракаліся ў Вене з адным з галоўных натхняльнікаў стварэння іранскай ядзернай бомбы Джавадам Карымі-Сабетам, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Згодна з унутранай электроннай перапіскай, МАГАТЭ заплаціла Карымі за сустрэчу гатоўкай, паколькі банкаўскі перавод быў немагчымы з-за санкцый.

У 2018 годзе амерыканцы выйшлі з ядзернай дамовы з Іранам і ўзмацнілі жорсткасць санкцыйны рэжым супраць Тэгерана. У выніку здзелка рассыпалася, Іран абмежаваў знешні кантроль за ядзернымі даследаваннямі. Згодна з канфідэнцыйнымі дакументамі, МАГАТЭ пасля запусціла праграмы фінансавання іранскай ядзернай навукі.

У канцы 2019 года агенцтва сфармулявала мэту праекта «IRA2018001» пасля кансультацый з іранскімі навукоўцамі. У праекце гаварылася, што «дзейнасць будзе накіравана на павышэнне кваліфікацыі і ведаў вучоных і паляпшэнне апаратнай і праграмнай інфраструктуры, што будзе садзейнічаць паляпшэнню работы і выкарыстанню даследчых рэактараў».

Даследчыя рэактары лічацца патэнцыйнай крыніцай плутонію, які можна выкарыстоўваць для стварэння ядзернай зброі.

МАГАТЭ таксама фінансавала многія праграмы навучання навукоўцаў з Тэгерана ў Расіі: адабраныя эксперты часам тыднямі навучаліся там пад эгідай расійскага «Расатама».

Гэтыя звесткі часткова пацвярджаюць падазрэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага: неўзабаве пасля расійскага ўварвання ён заявіў пра існаванне альянсу Расіі і Ірана. Паводле яго слоў, рэжым аяталы атрымаў ад Масквы падтрымку ядзернай праграмы ў абмен на пастаўку беспілотнікаў.

Прадстаўнік МАГАТЭ пацвердзіў факт навучання іранскіх навукоўцаў у Расіі: «Праграма тэхнічнага супрацоўніцтва (МС) МАГАТЭ падтрымлівае дзяржавы-члены ў <…> развіцці і кіраванні ядзернымі ведамі». Арганізацыя мусіла паклапаціцца пра тое, каб іранцы не атрымалі ніякіх ведаў пра ядзерную зброю падчас навучання.

Каментары5

  • Acabчык Журботны
    16.06.2024
    Любы чытачэ, я сапраўды разумею тваю веру ў тое, што недзе на Марсе існуюць добрыя карысныя бюракраты і намэнклятура. Зацкаваны айчыннай крухмальнай зграяй ты кідаесься па дапамогу да міласерных і літасьцівых замежных багоў, маркуеш здраднікам і рэжымным паслугачом кожнага, хто спрабуе дапагчы табе расплюшчыць вочкі на рэчаіснасьць.
    А ты ўсё адно верыш, што магатэ кепскія, а вось юнэскі добрыя і who і поўны воз іншых, пакуль няўдалых, спробаў таталітарных сусьветных міністэрстваў (ў бальшыні Сталінска-Рузвэльтаўскае архітэктуры.
  • Чарнобылец
    16.06.2024
    Іх даўно пад суд трэба аддаць
  • Васіль
    16.06.2024
    Чакаю новую сенсацыю: "Нямецкая паліцыя супрацоўнічае з МУС Беларусі". І не здзіўлюся ні кроплі. Усе міжнародныя арганізацыі мусяц быць распушчаны. 

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць