Грамадства1010

Былое кіраўніцтва «Белсата» абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях

Як даведаліся журналісты-расследавальнікі з польскіх Radio ZET і RadioZET.pl, ліквідатар кампаніі TVP (Польскае тэлебачанне) Даніэль Горгаш падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасці здзяйснення злачынства. З яе вынікае, што з-за парушэнняў, якія адбыліся на «Белсаце», страты Польскага тэлебачання маглі скласці мільёны злотых.

Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

Паведамленне ў пракуратуру, накіраванае 8 ліпеня ліквідатарам TVP Даніэлем Горгашам, тычыцца фінансавых парушэнняў, невыканання службовых абавязкаў і злоўжывання паўнамоцтвамі папярэднім кіраўніцтвам тэлеканала «Белсат», у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, сцвярджаюць журналісты Марыюш Гершэўскі і Радаслаў Груца.

Праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла ў тым ліку, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных са знешнімі структурамі, Польскае тэлебачанне магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1 млн 770 тыс. даляраў).

Аўдытары сцвярджаюць, што кіраўніцтва «Белсата» заключала дамовы на IT-паслугі ў абыход тэндарных працэдур і без аналізу рынку. Паводле іх слоў, кантракты атрымлівалі кампаніі, якія не мелі адпаведнага вопыту. На іх думку, таксама ёсць падазрэнні, што гэтыя кампаніі ствараліся адмыслова пад канкрэтныя замовы.

Праверка нібыта таксама паказала, што было дубляванне паслуг. Напрыклад, знешняя кампанія атрымлівала грошы за архіваванне матэрыялаў, размешчаных на ютубе, у той час як архіваванне рэгулярна выконвалася на цвёрдых дысках TVP.

Справаздачу ліквідатара TVP Даніэля Горгаша накіравалі ў акруговую пракуратуру ў Варшаве.

Каментары10

  • Будущий тромб
    08.07.2024
    .. каля 1 млн 770 тыс. даляраў.
    За такие финансовые потоки я бы не только посиневшими пальцами держался
  • Гвалтоўны Аўдыт
    08.07.2024
    Вось такі павінен быць аўдыт і Офіса Ціханоўскай, Байсолаў, Байполаў, Байхэлпаў, Краінаў для жыцця, Інфапоінтаў, "праваабаронцаў" і усіх "незалежных" СМІ. З жорсткім аналізам кожнай лічбы, заявамі ў пракуратуру і пасадкамі канкрэтных асоб.
    Толькі тады вычысцім усім гэтых лідараў, лідарак і чалінь. Толькі тады навучым тых, хто называе сябе палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, браць на сябе адказнасць. Толькі тады магчымыя нейкія змены ў гэтай краіне.
  • Нескаронная зямля.
    08.07.2024
    Гвалтоўны Аўдыт, прачытала ваш тэкст голасам Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць