Грамадства77

Аўтобусныя чэргі на мяжы з Літвой зніклі. Дарога ў Вільню займае 6-7 гадзін

Сайт Памежнага камітэта дае такія звесткі па стане на 12:00 суботы.

У «Каменным Логу» перад зонай чакання з раніцы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 160 легкавікоў.

У «Беняконях» — таксама чаргі з аўтобусаў няма. Стаіць 130 легкавікоў.

У чатах пішуць, што дарога ў Вільню на аўтобусе займае 6-7 гадзін, з Вільні ў Мінск — 6 гадзін.

У канцы мінулага тыдня і ў пачатку гэтага тыдня дарога займала 20 гадзін.

Разам з тым можа захоўвацца невялікае спазненне аўтобусаў на канцавыя пункты прыбыцця. 

Так адмысловы тэлеграм-канал Мінсктранса паведамляў, што раніцай аўтобус Вільня — Мінск, часам адпраўлення з Вільні ў бок Мінска ў 8.00, выехаў з дзяржаўнай мяжы Літвы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 8.44.

Але ўжо аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем з Вільні ў 14.00, выехаў з мяжы Літвы ў бок сталіцы краіны ў 12:49. То-бок спазненне выезду са сталіцы Літвы, калі і будзе, то нязначным.

Разам з тым на мяжы з Польшчай па стане на 12:00 у пункце пропуску «Брэст» стаіць 51 аўтобус і 490 легкавікоў.

Каментары7

  • Адарвірог
    10.08.2024
    Трэба вяртацца да ранейшых 2 г. 30 хв. на цягніку. Гэта з беларускімі мытнікамі і памежнікамі ў самім цягніку, з невялікім прыпынкам у Гудагаі.
  • Цім
    10.08.2024
    Учора раніцай у "Каменным Логу" з боку Беларусі было 3-4 аўтобусы. Але ж пасажырам давялося "адпачыць" на ПП амаль 8 гадзін, с 8:00 да 16:00.
  • Пачакайма
    10.08.2024
    Адарвірог, вернемся пасля таго, як скончыцца лукашэнкаўскі тэрор.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць