Свет66

Сталі вядомыя падрабязнасці тэракта, які рыхтаваўся ў Вене на канцэрце Тэйлар Свіфт

Тэрарыст, які рыхтаваў атаку на канцэрце Тэйлар Свіфт у Вене, хацеў забіць як мага больш «няверных». Аднак для гэтага ён не збіраўся пранікаць на стадыён, а хацеў зладзіць «крывавую лазню» перад уваходам на мерапрыемства, дзе павінны былі сабрацца фанаты спявачкі.

Як піша BILD са спасылкаю на Heute, 19-гадовы аўстрыец з паўночнамакедонскімі каранямі Беран А. захоўваў дома паляўнічыя нажы, мачэтэ, выбухоўку, дэтанатары, зброю, 21 000 еўра фальшывых грошай і рэчывы, падобныя на анабалічныя стэроіды.

А. прызнаўся ў задуманым злачынстве. Як высветлілі аўстрыйскія следчыя, за апошнія некалькі тыдняў ён паступова адаптаваў сваю знешнасць да тыповага аблічча тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы». Як паведамілі суседзі выданню Kurier, ён адгадаваў густую бараду зусім нядаўна.

Беран А. прысягнуў на вернасць ІД 7 ліпеня і апублікаваў адпаведную заяву ў Telegram.

Калі 25 ліпеня Беран А. звальняўся з працы на сталеліцейным заводзе, ён сказаў былым працадаўцам: «У мяне вялікія планы».

Перад звальненнем мужчына меў доступ у лабараторыю прадпрыемства, а значыць, верагодна, да хімікатаў, якія ён мог выкарыстоўваць для стварэння бомбы.

Па даных следства, Беран А. глядзеў прапагандысцкія ролікі тэрарыстычнай арганізацыі і вывучаў відэаінструкцыі па вырабе бомбаў.

Яго план быў забіць як мага больш «няверных». Аднак для гэтага ён не збіраўся пранікаць на стадыён, дзе павінен быў прайсці канцэрт, а хацеў зладзіць «крывавую лазню» перад уваходам на мерапрыемства, дзе павінны былі сабрацца фанаты спявачкі, якія не змаглі дастаць білет. Для гэтага ён меў намер выкарыстоўваць мачэтэ, нажы і бомбу.

Каб забяспечыць сабе доступ да стадыёна, А. захоўваў у сваім доме фальшывую «мігцелку» і сірэну. Як паведамляе Heute, ён збіраўся прыкінуцца паліцыянтам, заехаць у фанатаў на машыне, затым нанесці ўдары колюча-рэжучай зброяй, а пасля падарваць бомбу.

 

Каментары6

  • Вайб Роднай БССР
    11.08.2024
    Меў доступ, мог, рэчывы падобныя да анабалічных стэроідаў (відаць, Амарцы Халіфіцы збіраўся падкінуць, каб гендарны тэст тэстастэронам заліло), імаверна ("верагодна"), глядзеў ролікі, , вывучаў, мігцелка, форма.
    Сказаў, што мае вялікія пляны (прызнаньне ўва ўсіх злачынствах сьвету).
    Губазікі ўсіх дзяржабаў яднайцесЯ
  • А вось дзеля чаго робіцца гэты танны цырк
    11.08.2024
    Нехамэр прызваў надаць спэц службаў шыфры бяспекі ўатсапаў, ціліграмаў, сыгналяў і іншых мэсанджараў
  • Адгадаваў Густую Бараду
    11.08.2024
    Мо шчэ і белыя шкарпэткі з чырвонай аборачкай меў? Злачынца злачынцаў

Цяпер чытаюць

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі ў ДР Конга новы від малпаў. У іх ружова-аранжавыя вусны і чорная морда4

Зламаны аўтамабіль заехаў на эвакуатар, але яго туды падштурхнуў іншы легкавік1

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі2

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць