Зборная Беларусі па футболе паднялася на дзве пазіцыі і заняла 94‑е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА).

Зборная Беларусі. Фота: Беларуская федэрацыя футболу
У першую пяцёрку рэйтынгу ўваходзяць зборныя Іспаніі, Аргенціны, Францыі, Англіі і Партугаліі.
Сярод суседніх краін найвышэйшае месца займае Расія — 35-е. Украіна знаходзіцца на 36‑й пазіцыі, Польшча — на 37-й, Латвія — на 143-й, Літва — на 148-й.
Сярод спаборнікаў Беларусі ў Лізе нацый Албанія займае 66‑е месца, Фінляндыя — 75-е, а Сан-Марына замыкае рэйтынг на 211‑й пазіцыі.
Наступнае абнаўленне рэйтынгу ФІФА запланаванае на 18 лістапада.
Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю
Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную
Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю
«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер
Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas
Каментары