З 12 кастрычніка ў Мінску дазволілі ўключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках, грамадскіх памяшканнях, на прамысловых прадпрыемствах і ў іншых арганізацыях горада. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Гэты этап традыцыйна пачынаецца пасля завяршэння работ па падключэнні ацяплення ў жылых дамах.
У дзіцячых садках, школах, медыцынскіх і сацыяльных установах Мінска ацяпленне пачалі ўключаць 24 верасня. З 30 верасня цяпло з'явілася ў кватэрах, інтэрнатах, лазнях і тэатрах.
У мінулым годзе ўключаць ацяпленне ў офісах дазволілі раней — з 6 кастрычніка.
Каментары