Свет2121

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён

Нават выйграны суд пакуль не зрушыў справу.

Фота: aliaksandra.nutri / Threads

Беларуска ўжо другі раз выйшла на адзіночны пікет каля ваяводскага ўпраўлення ў Гданьску, заўважыў MOST.

На яе плакаце — гісторыя сям’і, раздзеленай чаканнем дакументаў:

«У Беларусі — пажылы бацька з інваліднасцю. У Польшчы — муж і маленькае дзіця. Выезд да бацькі — немагчымасць вярнуцца да сям’і. Каго я павінна выбраць: бацьку ці дзіця? Упраўленне гэта не хвалюе».

Аляксандра падала заяву на дазвол на жыхарства на падставе ўз’яднання сям’і. Цяпер яна чакае другое дзіця. Паводле яе, надзеі наведаць бацьку перад родамі ўжо няма.

Яна разглядала магчымасць выехаць у Беларусь і атрымаць там польскую візу для вяртання. Але ў чаргу на візу стала яшчэ 10 чэрвеня і дагэтуль чакае. Лісты консулу з медыцынскімі дакументамі і скарга ў польскі МЗС пакуль не дапамаглі.

Жанчына таксама звярнулася ў суд са скаргай на бяздзейнасць ведамства. Паводле Аляксандры, суд падтрымаў яе па ўсіх пунктах, асобна адзначыў абставіны сям’і і пацвердзіў, што дакументы ў парадку.

Цяпер яна чакае вяртання матэрыялаў справы з суда ва ўпраўленне, каб тое працягнула яе разгляд. Аднак, як паведаміла беларуска ў Threads, запыт на вяртанне справы ў суд яшчэ не паступіў, хоць чыноўнікі абяцалі накіраваць яго на мінулым тыдні.

«Я не чакаю хуткіх вынікаў, я толькі збіраю і фіксую факты», — напісала Аляксандра пасля другога пікета. 

Каментары21

  • дзе салідарнасць ваша Беларусы ?
    12.10.2026
    "Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён"

    а дзе салідарнасць ваша Беларусы ?
  • не право, а привилегия
    12.10.2026
    никто ей ничего не должен. Виза, и ВНЖ-это , как сказала Каллас в другом отношении, это не право, а привилегия. Права качать имеют право лишь граждане, а все остальные -смиренно ждать. Не нравится-едь туда, где тебе выдадут скорее
  • Парада
    12.10.2026
    Хай звернецца да дарадцы Прэзідэнткі Ціханоўскай Францішка Вячоркі: у яго 12,000 кантактаў у тэлефоне - хтосці абавязкова дапаможа!

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць