Грамадства33

Вользе Брыцікавай з «Нафтана» прыдумалі яшчэ тры крымінальныя справы

У Віцебскім абласным судзе 20 жніўня распачаўся другі суд над былой старшынёй незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацка, якую ў красавіку асудзілі да трох гадоў калоніі, піша «Вясна».

Гэтым разам жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці),
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы),
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядае суддзя Яўген Буруноў.

Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар.

Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў Вольгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Актывістку абвінавацілі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд агучыла суддзя Галіна Бондал.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Напрыканцы чэрвеня Вольгу з СІЗА этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Аля перад чарговым судом яе зноў перавялі ў віцебскі СІЗА-2.

Месца ўтрымання: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2. Вольга Ігараўна Брыцікава

Каментары3

  • Ёсік
    20.08.2024
    Якую асалоду атрымліваюць выканаўцы ўсяго гэтага спектаклю, зьдзекваючыся над гэтай годнай жанчынай. А што потым? Ці лічыце, што ўсё гэта будзе бясконцу, і вам толькі зорачкі, прэмія, "пашана" сярод сваіх. Беларусы зьдзекваюцца з беларусаў, каб дагадзіць дырэктару саўгаса, якога абралі, бо ён свой парань, з народу.
  • Кульгавы дзед
    20.08.2024
    З жанчынамі яно не ваюе
  • .
    21.08.2024
    Памятаю відэа, калі перад працоўнымі выступала Вольга, а побач быў шэф КДБ, які спрабаваў апаніраваць.
    Як асоба ён і яго калегі - слабакі. Не здольныя як персона нават аргументаваць сваю правату. Толькі помсціць такімі метадамі.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць