Грамадства1010

На літоўскай мяжы няма чэргаў з аўтобусаў, але праблемы ў іншым

Што з чэргамі на межах на выезд з Беларусі па стане на 08:00 раніцы?

Сайт Памежнага камітэта паведамляе, што на літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў няма.

Аднак тэлеграм-канал «Мінск. Міжнародныя маршруты» паведаміў у 08:03, што аўтобус Вільня — Мінск, які павінен быў адправіцца з літоўскай сталіцы ў 08:00, затрымліваецца і яшчэ стаіць на літоўскай мяжы ў бок Вільні.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 5 аўтобусаў і 140 легкавых аўтамабіляў.

Каментары10

  • Case
    23.09.2024
    Праблемка, Так. Але давайце вінаваціць так сама габрэяў, чэхаў, аўстрыйцаў, французаў, дадчан, нарвежцаў, бельгійцаў и гд за тое што ў 1930-1940-я атрымалі акупацыю злачыннага рэжыму ды жылі пад акупантамі. Давайце вінаваціць балгар, венграў, румын, чэхаў, славакаў, тых жа ўсходніх немцаў пры штучна створанай ГДР, палякаў і гд што атрымалі савецкую акупацыю ў 1940-1980-я ды жылі пад савецкімі акупантамі.
    І рабіць усё каб народы якія знаходзяцца пад акупантамі не мелі магчымасці выехаць. А дзеля гэтага трэ ім адмовіць у візах і абмежаваць ў магчымасцях пераехаць мяжу сваімі ўласнымі законамі ад дэмакратыі пад сцягам так званых правоў чалавека. А далей вешаць ўсякія ярлыкі на акупаваныя народы ды даваць ім ўсякія парады як і што рабіць каб трапіць у катаваньні злачыннага рэжыму, страціць ўласнае здароўе і жыццё, здароўе і жыццё сваіх блізкіх і родных ці выйсці з голымі рукамі зрынуць акупантаў і вар'яцкі злачынны антычалавечы рэжым.
  • But
    23.09.2024
    Чэргаў няма, бо выехаць магчымасці ўсё меньш і меньш. Ды ўсё даражэй і даражэй. Толькі камерцыйны вантажны транспарт. Што казаць? "Дзякуй" ўсім хто заклікаў да санкцый патрабуючы прыраўняць беларусаў да расейцаў і асабліва настойваў на візавых абмежаваннях да беларускага народу. Цяпер за такія грошы што прапануюць ўсякія візавыя цэнтры на аднаразовую візу выбіраю сямейны адпачынак у Беларусі. Дзякуй Богу яшчэ ёсць лесы, рэкі, азёры, балаты, замкі, старажытныя месцы, шмат цікавых месц дзе можна адпачыць ад Саўка і лукашызму ды без здзекаў на мяжы. У Беларусі сапраўды шмат цікавых мест.
  • Ichs
    23.09.2024
    На месцы расейскага ФСБ даў бы грамату ці мядальку спадарам якія заклікалі на ўсё горла абмежаваць беларусаў у візах і прыраўняць іх да расейцаў. Так сама грамату і мялальку ад расейскага ФСБ і лукашыстам якія ўласнымі рукамі вынішчылі міжнародны транзіт скараціўшы тым самым валютныя даходы краіны і зрабіўшы большую залежнасць Беларусі ад Масквы. Яшчэ грамату і мядальку ад ФСБ РФ лукашыстам за вынішчэнне ў Беларусі ўсяго беларускага, саветызацыю і манкуртызацыю. Так што ўсе добра папрацавалі на Маскву і лукашысты вынішчаючы ўласную эканоміку, транзіт, турызм, культуру, класіку гд ды і так званая апазіцыя з младаэўрапейцамі рубячы на карню усе сувязі беларускага народу з Эўропай.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі32

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук16

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць