З’явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы
28 верасня Ізраіль ліквідаваў Хасана Насралу — лідара і аднаго з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала». Насрала быў у бункеры і хаваў сваё месца знаходжання. Але гэта не перашкодзіла ізраільскай арміі.
Цяпер з'явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі Насралы.
Вайсковы эксперт Ян Мацвееў піша, што Ізраіль ударыў па бункеры бетонабойнымі авіябомбамі MPR-500 вагой у 230 кг, з камплектам JDAM, які забяспечвае высокую дакладнасць.
Такія бомбы не перадавалі Украіне, але комплекс JDAM выкарыстоўваецца ўкраінцамі на іншых авіябомбах, дадае Мацвееў.
Таксама сёння ў ЦАХАЛ заявілі пра забойства яшчэ аднаго камандзіра «Хезбалы». Паводле заявы ізраільскіх вайскоўцаў, падчас атакі ў суботу быў забіты Набіль Каўк. Ён кіраваў падраздзяленнем унутранай бяспекі.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары