Культура22

Чаму «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» настолькі прыцягальная?

Навукоўцы разгадалі сакрэт таго, чаму людзі не могуць адвесці вачэй ад шэдэўра Іагана Вермеера.

«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай». Фота: Mario Carlini — Iguana Press / Getty Images

Карціна Іагана Вермеера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», напісаная ў XVII стагоддзі, — адзін з самых вядомых і папулярных у свеце шэдэўраў мастацтва, які часта параўноўваюць з «Мона Лізай» Леанарда да Вінчы. Музей Маўрыцхёйс у Гаазе, дзе знаходзіцца арыгінал твора Вермеера, заказаў даследаванне, каб зразумець, чаму «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» прыцягвае так шмат увагі на фоне астатніх карцін у калекцыі музея.

Як піша навуковы часопіс Phys.org, даследчыкі з дапамогай найноўшых нейрабіялагічных тэхналогій высветлілі, што пры праглядзе карціны Вермеера ўзнікае ўнікальная неўралагічная рэакцыя, якую яны назвалі «ўстойлівай цыклічнай увагай». Вока чалавека аўтаматычна перамяшчаецца паміж трыма кропкамі карціны: вокам дзяўчыны, яе ротам і самой жамчужнай завушніцай. Гэты цыкл за адзін агляд паўтараецца некалькі разоў, што стварае эфект доўгатэрміновай увагі.

Тэсты праводзіліся з выкарыстаннем трэкера погляду, рытму сэрца і прылады для адсочвання мазгавых хваляў на 10 дабраахвотніках, якія глядзелі на арыгінал і копію «Дзяўчыны з жамчужнай завушніцай». Эмацыйная рэакцыя гледачоў на арыгінал у музеі была ў 10 разоў мацнейшая, чым на копію.

«Мозг рэагуе на карціну моцнай актыўнасцю ў вобласці, звязанай са свядомасцю і ўсведамленнем уласнай ідэнтычнасці. На копію твора падобнай рэакцыі ў людзей не было, што для нас стала нечаканасцю. Гэта даследаванне стала першым, у якім выкарыстоўваліся ЭЭГ і МРТ для вымярэння нейралагічнай рэакцыі на творы мастацтва», — расказалі супрацоўнікі навукова-даследчай кампаніі Neurensics.

Мартына Госелінк, дырэктарка музея Маўрыцхёйс, адзначыла, што звычайна Іаган Вермеер у сваіх творах факусаваў увагу гледачоў толькі на адной кропцы, але ў «Дзяўчыне з жамчужнай завушніцай» такіх кропак аказалася адразу тры, што робіць працу ўнікальнай.

Каментары2

  • Axel Justas
    15.10.2024
    А чым на гэта адкажа 'мастак' Кузьміч?
  • A
    15.10.2024
    Проста дзяўчына прыгожая плюс у яе хутска ў колерах украінскага сьцяга - таму і прыемна глядзець.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць