Меркаванні99

У якой краіне мы жывем?

Уражаньні ад канцэрту 25 жніўня сапсавала забарона ўздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Хачу распавесьці пра свае ўражаньні ад канцэрту "За Свабоду" 25 жніўня. "Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва..." Колькі ні прасілі арганізатары аб неўжываньні алькаголю — усё роўна сустракаліся купкі маладзёнаў зь півам у руках. Прасілі, каб не ўздымалі Сьцягоў, але мы вырашылі пад канец канцэрту на выступе N.R.M. падняць... і паднялі. Да нас адразу падляцелі "дружыньнікі" з "Моладзі БНФ" і папрасілі іх прыбраць, матывуючы тым, што арганізатары будуць за тое пакараныя, як на Чарнобыльскім Шляху 2006. Але пагаджаліся з тым, што гэта Наш Сьцяг, і сыходзілі. Праз хвілінаў пяць да нас ізноў падбеглі некалькі чалавек і паспрабавалі адабраць Штандары і гаварылі па-расейску, на што атрымалі адказ: "Едзьце ў Маскву! Вы дзе жывяце? Хавайцеся ў бульбу!" Потым цэлай калодай наляцелі на аднаго з салігорскіх хлопцаў і пачалі з ужываньнем фізычнай сілы адбіраць Сьцяг, але пралічыліся і атрымалі ў адказ... Падчас сутычкі нехта з "дружыньнікаў" пасьпеў цішком забраць і схаваць Палотнішча, але хлопцу Яго потым вярнулі. Знайшліся таксама людзі, якія падтрымалі нас. Урэшце, настрой быў сапсаваны. Хацелася б выказацца адносна "арганізатараў" і "дружыны". Калі вы хочаце арганізаваць сапраўднае Сьвята Незалежнасьці, то ня трэба дрыжаць за сваю пятую кропку ці не бярыцеся ўвогуле. Бо з такім посьпехам я ўключу дома дыск "Песьні Свабоды" і буду махаць Сьцягам. Сорамна, калі не ПМСН, а "свае людзі" адбіраюць наш Сьцяг! Для чалавека, які прайшоў Плошчу, разгоны, пагрозы і допыты — гэта па меншай меры абраза!!! За100емся!

Глеб, Салігорск

Ад Рэдакцыі: Вось як тлумачаць сытуацыю арганізатары канцэрту на сайце za-svabodu.org Адмоўны момант канцэрту — "сьцяговы шантаж" з боку міліцыі. Зьвязаны ён быў ня гэтулькі з магчымымі затрыманьнямі, як паведамілі СМІ, а з тым, што міліцыянты "ўзялі ў закладнікі" электрычнасьць. Сярод арганізатараў не было адназначнага меркаваньня: ці ісьці на прынцыповую канфрантацыю і спыняць канцэрт, ці працягваць яго. Аднак пасьля кансультацыяў з музыкамі, якія нячаста маюць магчымасьць выступіць перад публікай, было прынятае рашэньне — "сьцягі на плечы", г.зн. не выкарыстоўваць тронкаў, а накідваць нацыянальную сымболіку на сябе альбо трымаць у руках.

Шкада, але гэта відавочна не праблема канцэрту, а праблема ўсёй нашай краіны. І для ўсіх нас гэта мусіць стаць дадатковым стымулам для барацьбы супраць антысвабоднай і процібеларускай улады ў Беларусі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»6

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»6

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць