Свет

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Украіна ў ягоным «Плане перамогі» прасіла забяспечыць яе дальнабойным узбраеннем, у прыватнасці, дальнабойнымі крылатымі ракетамі Tomahawk, але гэта была канфідэнцыйная інфармацыя паміж Украінай і Белым домам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю прадстаўнікам вядучых СМІ краін Паўночнай Еўропы, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jean Catuffe/Getty Images

«Калі мы ўздымалі тэму, напрыклад, пра дальнабойную зброю. Адносна дазволу для Украіны выкарыстоўваць яе па вайсковых цэлях на тэрыторыі Расіі некаторыя краіны вырашылі, што гэта скрыжаванне чырвоных ліній… 

Калі я папрасіў іх (партнёраў — рэд.) у Плане перамогі даць мне пакет дальнабойнага ўзбраення, і мы яго выкарыстаем толькі ў тым выпадку, калі Расія не спыніць вайну і працягне эскалацыю. Я сказаў, што гэта прэвентыўны метад. Мне адказалі, што гэта эскалацыя.

Калі многія краіны пачалі падтрымліваць План перамогі — яны сказалі, што Украіна хоча ці хацела атрымаць шмат ракет, такіх як «Тамагаўкі», і гэтак далей.

Але гэта была канфідэнцыйная інфармацыя паміж Украінай і Белым домам. Як разумець гэтыя паведамленні? Такім чынам, гэта азначае, што паміж партнёрамі няма нічога канфідэнцыйнага».

Па словах Зяленскага, паўночнакарэйскія салдаты на ўкраінскім фронце — гэта і ёсць эскалацыя з боку Расіі. І Украіна не мае магчымасці спыніць іх, пакуль яны на тэрыторыі Расіі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гэта чамусьці рытарычнае пытанне, што будуць рабіць заходнія партнёры, калі 100 тысяч салдат з Паўночнай Карэі вырашаць напасці на Украіну пад кіраўніцтвам Расіі. Ён паскардзіўся, што ў гэтым пытанні сусветныя лідары і партнёры Украіны не прымаюць ніякіх рашучых дзеянняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць